Дыега Марцінес Барыа
Дыега Марцінес Барыа (ісп.: Diego Martínez Barrio; 25 лістапада 1883, Севілья — 1 студзеня 1962, Парыж) — іспанская палітычны дзеяч. Старшыня іспанскіх картэсаў, міністр унутраных спраў, старшыня ўрада, прэзідэнт Другой Іспанскай рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў выхадцам з простай сям’і: бацька працаваў муляром, а маці гандлявала на рынку[5]. Самому Барыа даводзілася шмат працаваць з ранняга дзяцінства. Пасталеўшы, ён актыўна ўліваецца ў палітычнае жыццё Севільі. У юным узросце становіцца масонам, дзе дасягае вялікіх вышынь[6].
У 1930 годзе ўдзельнічае ў падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. Пры ўсталяванні Другой Іспанскай Рэспублікі Дыега Марцінес Барыа атрымлівае пасаду міністра шляхоў зносін у Часовым урадзе. У 1933 годзе ён прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў, але праз месяц становіцца старшынёй урада (на 68 дзён).
У 1936 годзе займае пасаду старшыні картэсаў, яго партыя — Рэспубліканскі саюз — далучаецца да Народнага фронту. У 1936 годзе становіцца на некалькі дзён прэзідэнтам. Крыху пазней, 19 ліпеня, у адказ на путч франкістаў, прызначаны прэм’ер-міністрам, каб пераканаць кіраўнікоў перавароту скласці зброю і здацца. Падаў у адстаўку ў той жа дзень, зразумеўшы, што грамадзянская вайна непазбежна.
Пасля перамогі Франсіска Франка Дыега Марцінес Барыа эмігруе ў Францыю. У 1945 годзе, знаходзячыся ў г. Лос-Анджэлес, аб’яўляецца прэзідэнтам Рэспублікі ў эміграцыі. Заставаўся ім да 1962 года. У выніку, канчаткова перабраўся ў Парыж, дзе і памёр. У 2000 годзе яго астанкі перанеслі ў Севілью.
Зноскі
- ↑ а б Diego Martínez Barrio // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=2-2&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2868590%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ а б Мартинес Баррио Диего // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Мартинес Баррио Диего // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Биография Диего Мартинеса Баррио(недаступная спасылка) (ісп.)
- ↑ Статья о Диего Мартинесе Баррио Архівавана 30 кастрычніка 2015. (ісп.)