Дымкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Дымкі
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Дымкі на карце Беларусі ±
Дымкі (Беларусь)
Дымкі
Дымкі (Мінская вобласць)
Дымкі

Дымкі — былая вёска, цяпер у межах Барысава Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзілася на правым беразе Бярэзіны насупраць Барысаўскага замка каля моста, абапал бальшака з Зембіна да пераправы. Размяшчалася на землях клецкіх ардынатаў Радзівілаў, у 19 ст была выкуплена расійскім скарбам.

Узнікла пэўна да пачатку 19 ст., калі была пазначана на расійскіх картах. Паводле карты расійскага Генштаба ад 1910 года ў вёсцы 34 двары.

Землі ўсходней вёскі і ніжэй па цячэнні Бярэзіны належалі роду Свідаў, пасля паўстання 1863—1864 гадоў былі канфіскаваны ў скарб і прададзены па льготнай цане з вялікай растэрміноўкай расійскаму генералу Каладзееву, удзельніку задушэння паўстання. Яго сын пачаў здаваць гэтыя землі ў арэнду пад жылую і прамысловую забудову. Новае паселішча атрымала назву пасад Новабарысаў. У 1900 годзе пасад быў уключаны ў межы Барысава, раён горада пазней атрымаў назву Новы горад (Новы Барысаў). Гістарычную частку Барысава сталі называць Стары горад.

Паміж пасадам Новабарысаў і вёскай Дымкі ў пачатку 20 ст. было паселішча (слабада, пасад) купцоў, якія вазілі рэчы, сыравіну, збожжа з Украіны і трымалі іх у гэтым месцы. У выніку пашырэння гэтага пасада, вёскі Дымкі, раёна Новабарысаў у 1920-я гады адбылося зліццё вёскі Дымкі з горадам Барысавам. Вёска стала адным з раёнаў Барысава, ад яе атрымала назву сучасная вуліца Дымкі, якая калісьці была вясковай.

Забудавана вуліца пераважна драўлянымі аднапавярховымі дамамі, сярод якіх ёсць будынкі пачатку 20 ст. На вуліцы ёсць некалькі крамаў, шынамантаж, гаражны комплекс. У 1980-я гады была крама па скупцы бытавой электраапаратуры. У яе будынку 1990-я гады адкрылася румачная «Тры дарогі» (не працуе з сярэдзіны 2000-х). Ад вуліцы ідзе насып да былога драўлянага моста, якога цяпер няма. Таксама сярод жылой забудовы можна знайсці паўзасыпаныя каналы — рэшткі вялікай сядзібы з паркам, якая была тут на пачатку 20 ст.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.