Дынараўка
Appearance
(Пасля перасылкі з Дынараўка, вёска)
Вёска
Дынараўка
|
Дына́раўка[1] (трансліт.: Dynaraŭka, руск.: Динаровка), Даўнараўка — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Аўтэнтычны варыянт назвы засведчаны на карце 1847 г. - "Даўнараўка" (Downarowka).
Ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Daunoras. Асновы Dau- i Nor- вядомыя ў літоўскай антрапаніміі і ў старапрускім сярэднявечным іменніку.
![Даўнараўка на карце 1847 г.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/%D0%94%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_1847_%D0%B3..jpg/220px-%D0%94%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_1847_%D0%B3..jpg)
Так жа сама на Міншчыне на сёння выкарыстоўваюцца змененыя варыянты адыменных назваў Ашнарава і Дзінаравічы, іх засведчаныя на ранейшых картах аўтэнтычныя варыянты назваў - "Вейшнарава" і "Дэйнаравічы", ад двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаў Vaišnoras, Deinoras.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дзіна́раўка
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх