Дынастыя Вялікіх Камнінаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікія Камніны (грэч.: Μεγάλοι Κομνηνοί) — галіна візантыйскага арыстакратычнага роду Камнінаў, дынастыя імператараў Трапезундскай імперыі (1204—1461), якая ўтварылася пасля распаду Візантыйскай імперыі ў 1204 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікамі дынастыі былі нашчадкі трэцяга сына Аляксея I Камніна севастакратара Ісака, унукі апошняга візантыйскага імператара з дынастымі Камнінаў Андроніка I — Аляксей I Вялікі Камнін і Давід. Дынастыя знаходзілася ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасцю да авантурызму, мяцяжоў і змоў, сын севастакратара Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імператары з гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, больш ці менш паслухмяна ішлі за палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх змяніць. Іх асабістыя якасці не былі выразнымі і яркіх гістарычных асоб у гэтай дынастыі не было. Вялікія Камніны неаднакроць заключалі матрыманіяльныя саюзы з Палеалогамі, Кантакузінамі, Баграцідамі, князямі Самцхэ і Феадора (Мангуп). Аколеныя мусульманскімі ўладаннямі, Вялікія Камніны выдавалі сваіх дачок замуж і за суседніх цюркскіх уладароў, эміраў і султанаў Ак-Каюнлу, Халівіі, Джаніка. Звычайна, царэўны захоўвалі праваслаўнае веравызнанне.

Эпонім Вялікія Камніны быў прыняты, верагодна паміж 1204—1212, Аляксеем I, які прэтэндаваў на візантыйскі сталец, для пазначэння свайго старшынства ў родзе Камнінаў у параўнанні з нікейскімі Ласкарамі, эпірскімі Ангеламі Дукамі Камнінамі і інш. родамі, якія не наўпрост паходзілі да дынастыі візантыйскіх Камнінаў. З часам замацаваўся за ўсімі ўладарамі Трапезундскай імперыі, якія да 1282 тытулаваліся таксама як візантыйскія ўладары («Верны цар і аўтакратар рамеяў»). У верасні 1282, у выніку кампрамісу з Міхаілам VIII Палеалогам, Вялікія Камніны прынялі тытул: «У Хрысце Боге верны цар і аўтакратар усяго Усходу, івераў і Замор'я (Ператыі), Вялікі Камнін». Толькі прадстаўнікі роду Вялікіх Камнінаў прызнаваліся імператарамі Трапезундскай імперыі. Толькі двойчы сталец часова займалі ненаўпростныя прадстаўнікі дынастыі: у 1222—1235 Андронік I Гід (зяць Аляксея I, за малалецтвам сына Аляксея — Іаана I) і ў 1340—1341 Ірына Палеалагіна (удава імп. Васіля Вялікага Камніна, якая захапіла сталец пасля яго смерці ў гады грамадзянскай вайны і хутка была скінутая). Пасля захопу Трапезунда Мехмедам II у жніўні 1461 сям'я апошняга імп. Давіда Вялікага Камніна была дэпартаваная на Балканы, і 1 лістапада 1463 г. Давід, трое яго сыноў і пляменнік Аляксей былі пакараныя ў Канстанцінопалі як падазроныя ў сувязях з ворагам асманаў султанам Ак-Каюнлу Узун-Хасанам, які быў жанаты на сястры Давіда Феадоры.

У часы Людовіка XVI капітан французскага войска Дэметрыюс Комнінус сцвярджаў сваё паходжанне ад Нікіфара, аднаго з дзяцей апошняга імператара Давыда, якога быццам пашкадаваў Мухамед. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), у якім яго прэтэнзіі пацвярджаліся, але пазней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакументы, якімі Комнінус пацвярджаў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сяр. 19 ст.[1]

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Мануіл (да 1152 — пасля 1185), аслеплены і зняволены ў 1185; ∞ Русудан Грузінская[2]

  1. Аляксей I Вялікі Камнін (11821222), 1-ы імператар трапезундскі ад 1205; ∞ Феадора Аксухіна
    1. Іаан I (?-1238), імператар трапезундскі
      1. Іаанік, 4-ы імператар трапезундскім (магчыма, з 1238), зняволены ў манастыры
    2. Мануіл І (12181263), імператар трапезундскі
      1. Андронік II (12361266), імператар трапезундскі ад 1263
      2. Георгій, імператар трапезундскі 12661280, пасля скінуты
      3. Іаан II (1262/1263-1297), ж. — 1282 Еўдакія Палеалог (? — 1301/1302)
        1. Аляксей II (12831330), імператар трапезундскі ад 1297
          1. Андронік III (?-1332), імператар трапезундскі ад 1330, забіты
            1. Мануіл II (пазазаконны, 1323/1324-1333), імператар трапезундскі у 1332, забіты
          2. Васілій (?-1340), імператар трапезундскі ад 1332, атручаны; ∞1) (з 1335) Ірына Палеалог, імператрыца трапезундская (13401341); ∞2) (пазазаконная) Ірына з Трапезунда, маці ягоных дзяцей
            1. Аляксей (1337-каля 1349)
            2. Аляксей III (1338/1339-20 сакавіка 1390, Трапезунд), імператар трапезундскі ад 1349; ∞ (28 верасня 1351, царква св. Яўгена ў Трапезундзе) Феадора Кантакузен (? — да чэрв. 1400)
              1. Васілій (верасень 13581377)
              2. Мануіл III (16 лістапада 1364-5 сакавіка 1417), імператар трапезундскі 13901416
                1. Аляксей IV (?-1429), імператар трапезундскі ад 1417, забіты; ∞ (з 1395) Феадора Кантакузен (?-1426)
                  1. Іаан IV (?-1460), імператар трапезундскі 14291459, плаціў даніну Мехмету II
                    1. Феадора (?-пасля 1478)
                  2. Скантарый (?-1454/1459)
                    1. Аляксей (14541463)
                  3. Давыд (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), імператар трапезундскі 14591461, абезгалоўлены разам з 7 з 9 сваіх дзяцей
                    1. Васілій (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    2. Мануіл (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    3. Георгій (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    4. Анна (1447-пасля 1463)
                    5. NN дачка
                  4. Марыя (?-1439), памерла ад чумы; ∞ Іаан VIII Палеалог (13921448), імператар візантыйскі
                  5. Феадора
                  6. Валенса (Еўдакія)
              3. Еўдакія
              4. Марыя
              5. NN дачка
              6. Анна (6 красавіка 1357-пасля 1406); ∞ (чэрвень 1367) Баграт V (?-1393)
              7. Андронік (пазазаконны, 13551376), скінуты з вежы
              8. Іаан (пазазаконны)
            3. Марыя (13281408)
            4. Феадора
          3. Міхаіл Азахутл, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          4. Георгій Ахпуг, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          5. Анна Анахутла (?-1342), манашка, імператрыца трапезундская ад 1341, задушаная
          6. Еўдакія
        2. Міхаіл (1285 — пасля 1355), імператар трапезундскі 13441349
          1. Іаан III (1321/1322 — 1362), імператар трапезундскі 13421344
      4. Феадора (?-пасля 1285), манахіня, трапезундская імператрыца 12841285
      5. NN дачка (Феадора?) (? — пасля 1280)
    3. NN дачка ∞ Андронік I Гід, імператар трапезундскі 12221235
  2. Давыд (11841214), валадар іраклейскі і пафлагонскі

Гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя была амаль невядомай у Еўропе да выхаду працы праф. Фальмераера «Гісторыя імперый Трапезунда»; паведамленні Дзю Канжа і Гібана былі моцна памылковымі з-за недахвату крыніц. У аснову працы Фальмераера ляглі знойдзеныя ім у Аенецыі грэчаскія «Хроніка імператарскага палаца ў Трапезундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна аб Трапезундзе.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 [W.P.] // Шаблон:Крыніцы/Сміт С.822-824.
  2. дачка Георгія III, цара грузінскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карпов С. П. Образование Трапезундской империи (1204—1215) // ВВ. 2001. Т. 60;
  • Карпов С. П. Средневековый Понт. N. Y., 2001;
  • Карпов С. П. У истоков политической идеологии Трапезундской империи: О происхождении титула ΜΕΓΑΣ ΚΟΜΝΗΝΟΣ // ВВ. 1981. Т. 42. С. 101—105;
  • Панарет М. Трапезундская хроника / Подг. А. Хаханова // Труды по востоковедению Лазаревского ин-та вост. языков. Вып. 23. — М., 1905;
  • Шукуров Р. «Новый Манцикерт» императора Феодора I Ласкариса // Византия между Востоком и Западом: Опыт ист. характеристики. СПб., 1999;
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.