Эдуард Гібан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Гібан
англ.: Edward Gibbon
Edward Emily Gibbon.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

27 красавіка (8 мая) 1737[1] ці 8 мая 1737(1737-05-08)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Putney[d], Уондсуэрт[d], Вялікі Лондан[d], Англія, Каралеўства Вялікабрытанія[4][5]

Дата смерці:

16 студзеня 1794(1794-01-16)[1][2][6][3] (56 гадоў)

Месца смерці:

Лондан, Англія, Каралеўства Вялікабрытанія[7]

Грамадзянства:

Union flag 1606 (Kings Colors).svg Каралеўства Вялікабрытанія

Бацька:

Edward Gibbon[d][8]

Альма-матар:

Магдален-каледж[d][9]
школа Вестмінстэр[d][9]
Kingston Grammar School[d][9]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

гісторык, палітык, класіцыст

Мова твораў:

англійская мова[10] і французская мова

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эдуард Гібан (англ.: Edward Gibbon; 27 мая 1737, графства Сурэй — 16 студзеня 1794, Лондан) — англійскі гісторык, пісьменнік і дэпутат парламента. Аўтар «Гісторыі заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» (1776—1788).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдвард Гібан нарадзіўся ў 1737 годзе ў горадзе Путні, графства Сурэй. Сын Эдуарда Гібана і Джудзіт Гібан. У яго было шэсць братоў і сясцёр, якія ўсе памерлі ў дзяцінстве. Выхоўваўся дома, а таксама наведваў прыватныя школы, у 1748—1750 вучыўся ў Вэстмінстэр-скул. Слабое здароўе перашкаджала наведванню школ, таму Эдуард атрымаў адукацыю ў асноўным самастойна, з кніг. Хлопчык захапляўся вандраваннямі, прычым пазнаёміўся вельмі грунтоўна і з гісторыяй Усходу. Вынікам гэтага знаёмства была спроба на 16 годзе жыцця напісаць «Стагоддзе Сезастрыса».

У 1752 годзе, каб палепшыць сваё здароўе, ва ўзросце 15 гадоў Гібан быў накіраваны сваім бацькам у каледж Магдалены ў Оксфардзе. Тут ён пачаў займацца тэалогіяй і пад уплывам гэтых заняткаў перайшоў з англіканства ў каталіцтва — крок, які азначаў развітанне з Оксфардам і дзяржаўнай кар'ерай. Занепакоены бацька адаслаў яго ў Лазану (Швейцарыя) на апеку пратэстанцкага пастара Даніэля Павіяра, дзе ён пражыў пяць гадоў. У Швейцарыі Гібан адрокся ад каталіцтва, напісаў большую частку сваёй першай кнігі, завязаў сяброўскія адносіны з Жоржам Дэвердзю і закахаўся ў Сюзану Кюршо, але вымушаны быў з ёю расстацца, сустрэўшы адмоўнае стаўленне бацькі.

У 1758 годзе Гібан паступіў капітанам у англійскае войска, набранае з нагоды Сямігадовай вайны. Знаёмства з ваеннай справай адбілася пасля ў яго прафесійных апісаннях паходаў Юліяна, Велісарыя і Нарсеса.

У 1760—1762 гадах Гібан служыў у падраздзяленні самаабароны ў Паўднёвым Гэмпшыры. Яго першая кніга — «Эцюд аб вывучэнні літаратуры» (Essai sur l'étude de la litérature) была апублікавана ў 1761 годзе. Гібан вёў дзённік (выдадзены Д.Лоу ў 1929 годзе пад назвай «Дзённік Гібана да 1763 года»). Калі ў 1763 годзе Сямігадовая вайна была скончана, ён адправіўся ў Парыж, а затым у Лазану. Дзённік, які ён вёў у той час, быў апублікаваны Ж.Банарам ў 1945 годзе («Дзённік Гібана ў Лазане», Le Journal de Gibbon à Lausanne). Затым будучы гісторык адправіўся ў Італію, дзе задумаў напісаць вялікую працу па гісторыі Рыма.

У чэрвені 1765 года, Гібан вярнуўся ў дом свайго бацькі, дзе і заставаўся там да смерці апошняга ў 1770 годзе. У гэты перыяд Гібан робіць першыя спробы ў напрамку напісання гісторыі. Яго першае гістарычнае апавяданне вядома як «Гісторыя Швейцарыі», якое не было апублікавана і скончана. Тым не менш, пасля смерці Гібана былі выяўлены яго працы па гісторыі Швейцарыі і апублікаваны лордам Шэфілдам ў 1815 годзе.

У 1770 Гібан апублікаваў ананімна «Крытычныя заўвагі да шостай кнігі Энеіды» (Critical Observations on the Sixth Book of the Aeneid).

Гібан быў членам парламента ў 1774—1784 гадах і кіраўніком Савета па гандлю з 1779 года. У ліпені 1779 года ён напісаў у абарону знешнепалітычнага курсу «Мемарандум супраць абвінавачванняў з боку французскага двара». Калі Савет па гандлі быў скасаваны ў 1782 годзе, Гібан быў вымушаны эканоміць сродкі і вырашыў пераехаць у Лазану, дзе жыў у 1783—1793 гадах.

Памёр Гібан 16 студзеня 1794 года ва ўзросце 56 гадоў у Лондане. Пахаваны ў маўзалеі Шэфілдаў.

«Гісторыя заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі»[правіць | правіць зыходнік]

«Гісторыя заняпаду і разбурэння Рымскай імперыі» Э. Гібана — самая знакамітая кніга па гісторыі позняга Рыма. Напісанню працы папярэднічаў доўгі працэс назапашвання інфармацыі. У 1776 годзе з'явіўся першы том працы. Поспех яго быў незвычайны — першае выданне разышлося за некалькі дзён. Наступныя тамы гісторыі Э. Гібана, якія змяшчалі главы пра хрысціянства, у якіх былі адлюстраваны асабістыя рэлігійныя погляды аўтара ў духу XVIII стагоддзя, узнялі цэлую буру, асабліва сярод італьянскіх каталікоў. Публікацыя сёмага тома «Гісторыі» ў 1788 годзе азначала завяршэнне гэтай грандыёзнай працы.

Першы том прысвечаны перыяду рымскай гісторыі ад стагоддзя Антанінаў да аб'яднання Канстанцінам Вялікім імперыі. У ім апісваецца не толькі жыццё і дзейнасць імператараў Марка Аўрэлія, Каракалы, Эліягабала — аўтар малюе маштабныя карціны паўсядзённага жыцця і нораваў германцаў, персаў, італійцаў.

У другім томе сваёй працы Э. Гібан звяртаецца да бурнай гісторыі Рымскай імперыі першай паловы IV ст. Аўтар бліскуча апісвае эвалюцыю хрысціянства, стаўленне да яго рымскай дзяржавы, рэформы, праведзеныя імператарамі, і, нарэшце, трыумф новай рэлігіі.

У трэцім томе Эдвард Гібан малюе яркую карціну эпохі, якая папярэднічала канчатковаму падзенню некалі магутнай Рымскай імперыі. Абапіраючыся на шматлікія творы язычніцкіх і хрысціянскіх пісьменнікаў IV—V стст., гісторык стварае вобразы выдатных палітычных, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў таго часу, па-майстэрску апісвае і бытавую гісторыю імперыі, і паўсядзённае жыццё варвараў.

Ад бітвы на Каталаўнскіх палях і смерці Атылы да з'яўлення лангабардскага каралеўства на землях Італіі — такі адрэзак еўрапейскай гісторыі стаў прадметам чацвёртага тома. Падзенне Рымскай імперыі, яго прычыны, перанос цэнтра жыцця на ўсход, у Візантыю, імператар Юстыніян, яго жонка, партыі цырка, паўстанне Ніка, каланізацыя германцамі Брытаніі — асноўныя сюжэты гэтай кнігі.

У пятым томе працы англійскага гісторыка прадметам даследавання з'яўляецца эпоха найвышэйшага росквіту і якасных змен у гісторыі краін Еўропы і міжземнаморскага басейна ў VI—VIII ст., праўленне Юстыніяна і афармленне зводу рымскага права, развіццё хрысціянскай дагматыкі і барацьба з ерасямі, іканаборства, з'яўленне Мухамеда і зараджэнне ісламу.

У шостым томе Э. Гібан працягвае аднаўленне маштабнага палатна еўрапейскай гісторыі VII—XI стст., паказваючы тыя падзеі і гістарычныя тэндэнцыі, якія вызначылі далейшае развіццё міжнародных адносін і ўнутранай гісторыі еўрапейскіх дзяржаў на бліжэйшыя некалькі сотняў гадоў — арабскія заваёвы, крыжовыя паходы, набегі нарманаў на Паўднёвую Еўропу.

Апошні — сёмы том гістарычнай эпапеі Э. Гібана прысвечаны фінальнаму этапу гісторыі Візантыйскай імперыі, які завяршыўся падзеннем Канстанцінопаля і заваяваннем часткі Еўропы турэцкімі захопнікамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8
  • Гизо Ф. Очерк жизни и характера Гиббона (перевод с очерка, написанного на французском языке г-ном Гизо)// История упадка и разрушения Римской империи. Ч. I. — СПб.: Наука; Ювента. 1997. С. 31 — 45
  • Лютов, М. М. Жизнь и труды Гиббона / М. М. Лютов. – СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1900. – 112 с.