Андронік I Камнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андронік I Камнін
грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός
Andronik 1.jpg
Візантыйскі імператар
1183 — 12 верасня 1185
Папярэднік Аляксей II Камнін
Пераемнік Ісак II Ангел

Нараджэнне 1118[1][2][3]
Смерць 12 верасня 1185(1185-09-12)[6][7][8]
Род Камніны
Бацька Ісак Севастакратар
Маці Ірына Валадараўна ці
Кацярына Грузінская
Жонка каля Феадора Камніна[d][11] і Ганна Французская[d][11]
Дзеці Аляксей Камнін[d], Іаан Камнін[d], Ірына Камніна[d] і Мануіл Камнін[d]
Дзейнасць палітык, ваенны, салдат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андронік I Камнін (грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός; 1118 — 12 верасня 1185) — візантыйскі імператар, апошні прадстаўнік дынастыі Камнінаў на канстанцінопальскім прастоле. Продак дынастыі Вялікіх Камнінаў, якая кіравала ў Трапезунце.

За сваё бурнае жыццё, падобнае на прыгодніцкі раман, Андронік паспеў змяніць мноства абліччаў: ворага імперыі, турэмнага вязня, палітычнага эмігранта, улюбёнца сталічнага насельніцтва, праціўніка «лацінян» і прыхільніка простага народа. Быўшы моцным і храбрым чалавекам, ён быў вельмі прыгожы і адрозніваўся асцярожнасцю і хітрасцю[12]. З’яўляючыся пляменнікам Іаана II і ўнукам Аляксея I і маючы з часоў свайго бацькі абгрунтаваныя правы на прастол, Андронік у выніку змог ажыццявіць уласныя мары аб ўладзе.

Пасля смерці стрыечнага брата, імператара Мануіла I, Андронік стаў рэгентам пры яго спадчынніку Аляксеі II. У далейшым ён захапіў уладу, спачатку забіўшы ўдаву імператара — Марыю Антыяхійскую, а затым і іх адзінага сына[13]. Пачатак валадарання Андроніка быў адзначаны доўгачаканымі рэформамі, але ў выніку ён ператварыў сваю краіну ў царства тэрору. Унутраная бязладзіца прыцягнула нарманаў, пасля чаго жыхары Канстанцінопаля зрынулі кіраўніка, перадаўшы прастол яго палітычнаму праціўніку — Ісаку II Ангелу. Той аддаў Андроніка на волю натоўпу, ад якога яго чакала пакутлівая смерць. З гэтага моманту ў Візантыі пачаўся працэс заняпаду, які скончыўся захопам Канстанцінопаля ў 1204 годзе ўдзельнікамі чацвёртага крыжовага паходу і распадам імперыі[14].

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/24130/Andronicus-I-Comnenus
  2. а б https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Andronikos_I_Komnenos.html
  3. http://universalium.academic.ru/235960/Alexius_I_Comnenus
  4. а б http://europeanhistory.boisestate.edu/crusades/Byzantium/08.shtml
  5. http://www.mlahanas.de/Greeks/Medieval/Bio/AndronicusIComnenus.html
  6. Lundy D. R. Andronikos I Comnenos, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Andronikos I. Komnenos (Andronikos) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  8. Andrònic I Comnè // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  9. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09503110.2013.799952
  10. http://search.academickids.com/encyclopedia/index.php/Andronicus_I
  11. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  12. Д. Норвич. История Византии. — с. 413—414
  13. Успенский Ф. И. История Византийской Империи. — 2005.
  14. О. Юревич. Андроник I Комнин. — с. 91

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]