Дыннае дрэва
Выгляд
| Дыннае дрэва | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Carica papaya L. | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Дыннае дрэва, папая (Carica papaya) — пладовае дрэва з сямейства карыкавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёнае дрэва вышынёй 4—7 м, без галін. На верхавіне разетка з буйнога лісця на доўгіх чаранках. Суквецці вісячыя, кветкі крэмавыя або белыя, часцей аднаполыя. Плод — ягада (даўжынёй да 30 см, маса 3—6 кг), падобная на дыню (адсюль назва).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адна з старажытных культурных раслін . Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Культывуецца ў трапічных краінах Амерыкі , Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]
Плады спажываюць як дыетычны прадукт. 3 млечнага соку няспелых пладоў і лісця атрымліваюць фермент папаін, які выкарыстоўваецца ў харчовай і лёгкай прамысловасці.
Агратэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Хуткарослае, недаўгавечнае, у культуры замяняюць праз 3—5 гадоў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дыннае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 287. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).