Перайсці да зместу

Дыпластаматыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыпластаматыды

Alaria mustelae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diplostomatidae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  55218
EOL  3069

Дыпластаматыды (Diplostomatidae) — сямейства смактуноў атраду Diplostomida[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй да 0,5 см складаецца з 2 сегментаў, звужанае пасярэдзіне. Пярэдняя частка плоская, лісцепадобная, задняя — падоўжаная. Маюць ротавую і брушную прысоскі, ззаду апошняй размешчаны фіксавальны орган Брандэрса. Развіццё з удзелам 2 прамежкавых гаспадароў: прэснаводныя малюскі, карпападобныя рыбы ці, зрэдку, земнаводныя[2].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны на ўсіх мацерыках, апрача Антарктыды[2].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Роды, якія вылучаліся ў сямействе на 2023 год[3]:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя дыпластаматыды паразіты рыбаедных птушак (асноўныя гаспадары), лічынкі іх — паразіты рыб, узбуджальнікі дыпластаматозаў[2]. Шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ITIS. Архівавана з першакрыніцы 15 Ağustos 2023. Праверана 23 Kasım 2023.
  2. а б в г І. В. Меркушова. Дыпластаматыды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 244. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. ITIS. Архівавана з першакрыніцы 30 Ekim 2013. Праверана 5 Mayıs 2023.