Перайсці да зместу

Дыскападобны акунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыскападобны акунь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Enneacanthus chaetodon Baird, 1855

Сінонімы
  • Pomotis chaetodon Baird, 1855
  • Mesogonistius chaetodon (Baird, 1855)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168108
NCBI  201695
EOL  211915

Дыскападобны акунь (Enneacanthus chaetodon) — від прэснаводных рыб сямейства Centrarchidae. Жывуць у Злучаных Штатах ад Нью-Джэрсі да цэнтральнай Фларыды[1]. Адметная відавая рыса — чорныя вертыкальныя палоскі па абодвух баках цела.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Родавая назва паходзіць ад грэчаскіх слоў ennea, што азначае «дзевяць разоў», і acanthi, што азначае «шып»[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая рыба: максімальная даўжыня цела — 10 см, сярэдняя — каля 6 сантыметраў. Сярэдняя працягласць жыцця 3-4 гады. Вельмі сціснутае цела з невялікім ротам, з вялікай ніжняй сківіцай, высунутай уверх[3]. Шчылепнае вечка мае чорную пляму, а спінны (верхні), анальны (задні/ніжні) і хваставы плаўнікі чорна-пярэстыя. Спінны плаўнік стаіць вертыкальна з 10 шыпамі, а хваставы плаўнік крыху закруглены. Афарбоўка цела ў асноўным бліскуча-серабрыстая з жоўтымі плямамі[4]. Таксама маюцца шэсць чорных вертыкальных ліній з кожнага боку, пачынаючы з першай лініі, якая праходзіць праз вока, і яшчэ пяць вертыкальных ліній да хваставога плаўніка[5].

Палавы дымарфізм. Як правіла, самцы больш цяжкія і маляўнічыя, чым самкі[3]. Самцы таксама буйнейшыя з даўжэйшымі плаўнікамі, у той час як самкі становяцца больш пухлымі, калі паспявае ікра[5].

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Злучаных Штатах ад Нью-Джэрсі да цэнтральнай Фларыды. Ёсць таксама паведамленні, што гэтыя рыбы знаходзяцца ў даліне Дэлавэр, але ва ўловах з гэтай тэрыторыі не трапляўся[3]. Жыве толькі ў неглыбокіх, некаламутных водах азёр, сажалак, рэк і ручаёў з нізкай хуткасцю. Яны цесна звязаны з воднымі раслінамі, бо гэта забяспечвае ім асяроддзе пражывання для пошуку ежы і ўкрыцця. Папуляцыя рыбы пацярпела за апошнія некалькі гадоў з-за дрэннага стану вады і забруджвання[6].

У акварыуме.

Гадуецца як акварыумная рыба ў акварыумах з грунтам з дробнага пяску, укрыццямі з раслін і камення[7].

Від знаходзіцца ў крытычнай небяспецы і ўразлівы на большай частцы свайго арэалу ўздоўж Атлантыкі. Некаторыя з прычын яго заняпаду — высыханне сажалак і балот, а таксама забруджванне вады пестыцыдамі. Акрамя таго, выманне прадстаўнікоў віду ў акварыумы ўяўляе пагрозу для іх папуляцыі ў Вірджыніі[4].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі віду мясаедныя жывёлы[3]. Пераважная крыніца ежы — лічынкі мошак. Таксама дыскападобныя акуні спажываюць шырокі спектр зоапланктону, водных насякомых і ракападобных[4].

Мірная, прыязная рыба, якая любіць гуртавацца з іншымі прадстаўнікамі свайго віду. Агрэсіўныя і тэрытарыяльныя падчас нерасту[5].

Самец віду будуе гняздо, звычайна сярод раслін. Самкі адкладаюць ікру ў гняздо, а потым самцы іх адганяюць. Як і іншыя прадстаўнікі роду, самцы ахоўваюць ікру да вылуплення, а часам, магчыма, на працягу тыдня пасля, пакуль маляўкі не пачнуць свабодна плаваць[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. NatureServe. (20 чэрвеня 2014). doi:10.2305/IUCN.UK.2014-3.RLTS.T202441A15362521.en. Праверана 19 November 2021.
  2. Froese, Rainer; Pauly, Daniel (eds.) (2019).
  3. а б в г Blackbanded Sunfish. Animal World. Праверана 24 May 2020.
  4. а б в Blackbanded sunfish (Enneacanthus chaetodon). PA Department of Conservation and Natural Resources. Праверана 24 May 2020.
  5. а б в Enneacanthus chaetodon - Blackbanded sunfish. Tropical Fish. Праверана 24 May 2020.
  6. а б Enneacanthus chaetodon (Baird, 1855) Blackbanded Sunfish. Georgia Department of Natural Resources. Праверана 24 May 2020.
  7. Дыскападобны акунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 245. — 522 с. — 10 000 экз.