Дыфірамб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыфіра́мб (грэч. διθύραμβος) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Бахуса. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду. Майстрам дыфірамба быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н.э.). У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш М. Танка «Дыфірамб» (1950):

Табе складаю дыфірамб,
Пяро маё — таварыш верны,
Калі сягоння ў час вячэрні
Звіняць лісты, як гулкі ямб.

Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]