Піндар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піндар
Pindar statue.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

517 да н.э.[1]

Месца нараджэння:

Кінаскефалы[d]

Дата смерці:

437 да н.э.[1]

Месца смерці:

Аргас, Аргас-Мікінес[d], Акруга Пелапанес, Грэцыя

Грамадзянства:

Беатыйскі саюз[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, міфограф

Мова твораў:

старажытнагрэчаская мова і эапійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы[d]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Піндар (стар.-грэч.: Πίνδαρος; 522 да н.э., Фівы — 438 да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з роду жрацоў Апалона, якія абслугоўвалі знакаміты храм у Дэльфах. Сын Дыфанта (або Скапеліна) і Клеодзікі.

Быў вядомы як аўтар пераможных гімнаў на гонар атлетаў, якія паспяхова выступалі на Алімпійскіх і Дэльфійскіх гульнях. Вершы характарызуюцца як архаічна-кансерватыўныя і цяжкавагавыя[2]. На знак павагі да паэта, яго дом адзіны быў пакінуты цэлым, калі Аляксандр разбурыў Фівы.

Адзін з найлепшых твораў Піндара — «Дзесятая піфійская ода» — прысвечаны расповеду пра гіпербарэйцаў, народ, з якога паходзіць Лета-Латона, маці Апалона ды Артэміды. Менавіта ў Гіпербарэю адлятаў на зіму Апалон — сонечны бог. Паэт не пераказвае ўсяго міфа, а толькі нагадвае пра яго яркімі вобразамі.

Піндар з падазронасцю ставіўся да філасофіі, а таксама да пошукаў вучоных свайго часу. З'явы, што даследуюцца вучонымі, для паэта — цуды багоў, а чалавеку, на яго думку, не варта ўмешвацца ў іх справы. Прыгажосць для Піндара — гэта найбольш дасканалыя словы, якія багі дазволілі яму ўжыць для раскрыцця сваіх думак. Прычым стыль Піндара заўсёды лічыўся надзвычай цяжкім: ён пазбягаў звычайнай, размоўнай лексікі, выказваўся ўзвышана. Увогуле ён быў выразнікам арыстакратычных ідэалаў — перш за ўсё сумлення, гонару, вернасці абавязку. Піндар — і першы сярод аўтараў харавой лірыкі — твораў, прысвечаных багам і героям: дыфірамбаў (у гонар бога Дыяніса), пеанаў (у гонар Апалона), гімнаў (у гонар цароў і алімпійскіх чэмпіёнаў).

Існуюць шматлікія скульптурныя выявы, якія атаясамляюцца з Піндарам, але дастатковай пэўнасці ў аніводным выпадку няма[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.