Дыядохі
Дыядо́хі (стар.-грэч.: διάδοχος — пераемнік) — вайскаводы Аляксандра Вялікага, якія пасля яго смерці ў 323 годзе да н.э., у выніку доўгіх войн, што зацягнуліся да 301 года да н.э., падзялілі паміж сабой яго імперыю; наступствам падзелу было з’яўленне дзяржаў Сірыя, Эліністычны Егіпет, Віфінія, Пергам і Македонія.
Найбольш вядомы з дыядохаў Антыгон I Аднавокі і яго сын Дэметрый Паліяркет, Антыпатр са сваім сынам Касандрам, Пталамей, Селеўк, Лісімах і Эўмен.
Паміж імі ўзнікла крывавая барацьба, якая доўжылася 22 гады і скончылася рашучай бітвай пры Іпсе (301 год да н.э.), у якой загінуў Антыгон. Гэты час вядомы ў гісторыі пад назвай эпохі дыядохаў. Следствам гэтай барацьбы стала ўзнікненне новай сістэмы дзяржаў, у якую ўвайшлі ўсе землі ад Адрыятычнага мора да Інда.
Эліністычныя манархіі
[правіць | правіць зыходнік]Эпоха дыядохаў характарызуецца пераходам ад поліснай палітычнай арганізацыі грэкаў да спадчынных манархій у заваяваных краінах, зрушэннем цэнтраў культурнай і эканамічнай актыўнасці з Грэцыі ў Малую Азію і Егіпет.
Найважнейшымі з гэтых дзяржаў, звычайна званых эліністычнымі, з’яўляліся:
- Эліністычны Егіпет пад валадарствам Пталамеяў;
- Сірыя, дзе панавала дынастыя Селеўкідаў;
- Македонія пад уладай нашчадкаў Антыгона I Аднавокага;
- Пергамскае царства, якое далучылася да іх у 282 годзе да н.э., пад уладай Аталідаў.
Усе гэтыя дзяржавы пазней былі заваяваны Рымам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Талах В. Н. Все, что ни пожелает царь Деметрий / Под ред. В.Н. Талаха, С.А. Куприенко. — К.: Видавець Купрієнко С.А., 2013. — 229 с. — ISBN 978-617-7085-01-9.