Перайсці да зместу

Дыярвіла сядзячалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыярвіла сядзячалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diervilla sessilifolia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35312
NCBI  79608
EOL  488734
IPNI  148488-1
TPL  kew-2767896

Дыярвіла сядзячалістая[3], таксама Дыервіла сядзячалістая[4] (Diervilla sessilifolia) — від раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), шматгадовы куст.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта кампактны, лістападны куст, які, як правіла, расце да 1-1.5 метраў, размнажаецца праз каранёвы параснік у зонах ад 4 да 8[5]. Від устойлівы да засухі, расце на сонечных месцах ці ў паўцяні і лепей за ўсё выглядае ў лясных садах.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў гарах Грэйт-Смокі-Маўнцінс  (англ.)[6][7] і ў паўднёвай частцы Апалачаў[8]. Сустракаецца на абрывах, уздоўж схілаў, ручаёў і межаў лясных масіваў. Від лічыцца пад пагрозай у Тэнесі[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Дыярвіла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 249—250
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Diervilla sessilifolia (англ.). plants.ces.ncsu.edu. Праверана 30 чэрвеня 2017.
  6. - University of Tennessee Herbarium Архівавана 19 верасня 2006.
  7. USDA Plants Profile
  8. Diervilla sessilifolia - Plant Finder (англ.). www.missouribotanicalgarden.org. Праверана 30 чэрвеня 2017.
  9. Tennessee Rare Plant List(недаступная спасылка). Tennessee.gov. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 15 кастрычніка 2017.