Дэбора Ваарандзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэбора Ваарандзі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1916(1916-10-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2007(2007-04-28)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, пісьменніца
Гады творчасці з 1936
Мова твораў эстонская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэбора Ва́арандзі (; 1 кастрычніка 1916, Выру — 28 красавіка 2007) — эстонская паэтэса. Народная пісьменніца Эстоніі (1971)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў Тартускім універсітэце. Удзельніца антынацысцкага чэрвеньскага перавароту 1940. У першы зборнік «Пад палаючым небам» (1945) увайшлі вершы перыяду Айчыннай вайны. Кнігі «Пад шум прыбоя» (1948) і «У ясную раніцу» (1950) ўтрымліваюць лірычныя вершы і паэмы аб пасляваенным адраджэнні ў Эстоніі. Высокага мастацкага ўзроўню Ваарандзі дасягнула ў зборніку вершаў «Летуценнік ля вакна» (1959) і «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965). Вершы Ваарандзі прасякнуты грамадзянскім пачуццём, адрозніваюцца эмацыянальнасцю, гнуткасцю. Публіцыстыка і дарожныя нататкі Ваарандзі ўвайшлі ў кнігу «Гарады абнаўляльных успамінаў» (1964).

Пераклала на эстонскую мову асобныя творы Янкі Купалы.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Ваарандзі пераклаў Анатоль Вярцінскі.

Магіла Дэборы Ваарандзі

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Selgel hommikul, Tallinn, 1950;
  • Unistaja aknal, Tallinn, 1959;
  • Uuenevate mälestuste linnad, Tallinn, 1964;
  • Rannalageda leib, Tallinn, 1965;
  • Valik luuletusi, Tallinn, 1966

Зноскі

  1. а б Debora Vaarandi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]