Дэвід Томпсан
| Дэвід Джон Ховард Томпсан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| David John Howard Thompson | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Оўэн Артур | ||||||
| Пераемнік | Фрэйндэль Сцюарт | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 снежня 1961[1] |
||||||
| Смерць |
23 кастрычніка 2010[2][1] (48 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Mara Thompson[d] | ||||||
| Дзеці | трое дзяцей - Міша, Оя, Аса-Мары | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Дэвід Джон Ховард Томпсан (англ.: David John Howard Thompson, 25 снежня 1961, Лондан, Вялікабрытанія[4] — 23 кастрычніка 2010[5][6], Сант-Філіп, Барбадас) — прэм'ер-міністр Барбадаса (2008—2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 г. скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Вест-Індыі (англ.: University of the West Indies). Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі становіцца старшынёй маладзёжнай арганізацыі Дэмакратычнай лейбарысцкай партыі Барбадаса. З 1986 г. працуе ў апараце тагачаснага прэм’ер-міністра краіны Эрала Бэрау.
Член парламента з 1987, у 1991—1993 гг. — міністр развіцця супольнасцей і культуры, у 1993—1994 гг. — міністр фінансаў ва ўрадзе Эрскіна Сэндзіфарда, пасля паражэння партыі на выбарах у 1994 г. стаў лідарам партыі, займаў гэту пасаду да верасня 2001.
У студзені 2006 г. ізноў стаў лідарам партыі замест Клайда Маскала і ў студзені 2008 г. атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах, змяніўшы лідара лейбарысцкай партыі Оўэна Артура на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама стаўшы міністрам фінансаў.
Сканаў 23 кастрычніка 2010 года з-за анкалагічнага захворвання. У яго засталіся ўдава і тры дачкі.
Зноскі
- 1 2 David Thompson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.caribbean360.com/index.php/news/45947.html
- ↑ https://www.waymarking.com/waymarks/wm12850_David_John_Howard_Thompson_St_Johns_Parish_Barbados
- ↑ Rulers
- ↑ Lenta.ru: У свеце: Памёр прэм’ер-міністр каралеўства Барбадас
- ↑ Barbados in mourning: PM Thompson is dead Архівавана 26 кастрычніка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэвід Томпсан- Урадавы профіль Дэвіда Джона Архівавана 15 ліпеня 2007.
- Дэмакратычная лейбарысцкая партыя Барбадаса Архівавана 8 верасня 2008.
- Профіль Прыкладу міністра Дэвіда Томпсана Архівавана 23 студзеня 2008.