Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэка́да белару́скага маста́цтва адбылася 5-15 чэрвеня 1940 года ў Маскве. У ходзе дэкады наладжваліся спектаклі, канцэрты, быў арганізаваны прагляд беларускіх фільмаў «Балтыйцы», «Адзінаццатага ліпеня» і «Вогненныя гады», выстаўка выяўленчага мастацтва з аддзелам народнай творчасці, праводзіліся вечары беларускай літаратуры і нарады па пытаннях яе развіцця з удзелам беларускіх пісьменнікаў[1].

Сярод удзельнікаў: Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі, Беларускі першы дзяржаўны тэатр, калектывы Беларускай філармоніі і інш. Прадстаўлены пастаноўкі: оперы «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, балет «Салавей» М. Крошнера, спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка і інш. Да дэкады выдадзена кніга «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1940)[1].

Зноскі

  1. а б Дэкада беларускага мастацтва // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]