Дэні Папен
| Дэні Папен | |
|---|---|
| Denis Papin | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1647[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Блуа, Францыя |
| Дата смерці | 26 жніўня 1713[2][3][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці | меркавана Англія |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, урач |
| Навуковая сфера | матэматыка, фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | Універсітэт Анжэ |
| Вядомы як | Стварыў адзін з першых паравых катлоў |
| Член у | |
| Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1680) |
Дэні Папен (фр.: Denis Papin; 22 жніўня 1647, Блуа — 1712) — французскі матэматык, фізік і вынаходнік.
Папен нарадзіўся ў французскім горадзе Блуа ў 1647 годзе. Ва ўніверсітэце Анжэ ён вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара. Але ўрачом Папен не стаў. Шмат у чым яго лёс прадвызначыла сустрэча з галандскім фізікам Х. Гюйгенсам, пад уплывам якога Папен пачаў вывучаць фізіку і механіку. У 1688 годзе ён апублікаваў са сваімі канструктыўнымі дапаўненнямі апісанне прадстаўленага Гюйгенсам у Парыжскую акадэмію навук праекта паравога рухавіка ў форме цыліндру з поршнем.
Папен вывучаў працу поршня ў цыліндры. У 1690 годзе ў Марбургу ён стварыў паравы рухавік, які здзяйсняў карысную працу за кошт награвання і кандэнсацыі пара. Гэта быў адзін з першых паравых катлоў. Канструкцыю паравой машыны (цыліндр і поршань) Дэні Папен падказаў Лейбніц.
Папен таксама прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнага насоса, сканструяваў печ для плаўкі шкла, паравую павозку, вынайшаў некалькі машын для ўздыму вады.
З 1707 ён жыў у Лондане. Апошняя інфармацыя пра жыццё Дэні Папена — яго ліст ад 23 студзеня 1712 года.
- ↑ А. Г. Папин, Дени // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 719.
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Dénis Papin — 2009.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1647 годзе
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1713 годзе
- Пахаваныя ў Англіі
- Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Францыі
- Фізікі Францыі
- Мастакі Францыі
- Нарадзіліся ў Блуа