Дэісус (абраз з Альгомеля, сярэдзіна XVIII стагоддзя)
| ||
Дэісус. XVIII стагоддзе | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і тэмпера | |
---|---|---|
Памеры | 101 × 77 см | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь |
Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Абраз выкананы ў стылі так званай «столінскай» школы і вылучаецца графічнасцю пісьма і высокай дэкаратыўнасцю. Увагу прыцягваюць светлы сакас Хрыста, густа арнаментаваны дробнымі чатырохпялёсткавымі кветкамі, і светла-карычневы амафор з трыма крыжамі. Вакол яго непакрытай галавы німб з літарамі Ὀ, ὤ, Ν , што пазначаюць «нябеснае» імя Хрыста. Рукі Маці Божай і Яна Хрысціцеля малітоўна скрыжаваны на грудзях. Фон абраза дэкараваны разным раслінным арнаментам. Рама абраза — з двума пілястрамі і накладным арачным завершшам, упрыгожаным раслінна-кветкавым роспісам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дэісус — абраз XVIII стагоддзя з Альгомеля