Ева Ворша Ланзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Ворша Ланзіна
в.-луж.: Jěwa Wórša Lanzyna
Імя пры нараджэнні в.-луж.: Jěwa Wórša Lorencec
Дата нараджэння 11 верасня 1928(1928-09-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2020(2020-12-20)[2] (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, графік, кераміст
Узнагароды
Помнік, прысвечаны стварэнню ў 1912 годзе «Домавіны», Хоерсверда, Германія

Е́ва Во́рша Ла́нзіна, нямецкі варыянт — Ева-Урсула Лангэ (в.-луж.: Jěwa Wórša Lanzyna, ням.: Eva-Ursula Lange; нар. 11 верасня 1928, вёска Дзельня-Кіна, каля Баўтцэна, Германія) — лужыцкая мастачка і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 11 верасня 1928 года ў лужыцкай вёсцы Дзельня-Кіна ў ваколіцах горада Будзішына. Пасля заканчэння сярэдняй школы з 1945 па 1948 год вучылася выяўленчаму мастацтву ў Гёрліцы. З 1950 года вучылася ў школе выяўленчых мастацтваў у Празе і з 1951 года па 1956 год — у Вышэйшай школе графікі і выяўленчых мастацтваў у Лейпцыгу. З 1956 па 1958 год працавала ілюстратарам. З 1958 па 1968 год працавала мастаком у выдавецтве «Домавіна». З 1962 года працавала вольным мастаком.

У 1974 годзе ўдзельнічала разам з лужыцкімі мастакамі Мерчынам Новакам-Нехарньскім і Янам Букам у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце.

У 2003 годзе ў гонар яе 75-годдзя Таварыства лужыцкіх мастакоў арганізавала ў палацы Нешвіца персанальную выстаўку і фестываль. У верасні 2008 года ў гонар 80-гадовага юбілею мастачкі ў Сербскім музеі ў Котбусе была арганізавана выстаўка, прысвечаная мастачцы пад назвай «Sonderausstellung Weltsprache Wendisch — Schrifttum, Kunst».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Скульптурная кампазіцыя Евы Ланзінай, прысвечаная стварэнню «Домавіны». Знаходзіцца ў скверы каля Сацыяльнага дома ў горадзе Хойерсверда.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ursula und Steffen Lange: Alfred Krautz: Sorbische bildende Künstler. Domowina-Verlag, Bautzen 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]