Ева Кайлі
Ева Кайлі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Εύα Καϊλή | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Marc Angel[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
||||||
Бацька | Alexander Kaïlí[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | evakaili.gr | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ева Кайлі (грэч. Εύα Καϊλή; нар. 28 кастрычніка 1978, Салонікі, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Належала да Усегрэчаскага сацыялістычнага руху (ПАСОК). У студзені-снежні 2022 года была адным з чатырнаццаці віцэ-старшыняў Еўрапейскага парламента. Былая тэлевядучая, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 года[2].
Ранні перыяд жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Вывучала архітэктуру і грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках. Працягнула навучанне ва Універсітэце Пірэя, дзе атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных і еўрапейскіх адносін. У 2004—2007 гадах працавала тэлевядучай. З 2014 года вучыцца ў аспірантуры ў галіне міжнароднай эканамічнай палітыкі ва ўніверсітэце[3].
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Падчас працы ў парламенце Грэцыі была членам наступных парламенцкіх камітэтаў: Пастаяннага камітэта па справах культуры і адукацыі, Пастаяннага камітэта па нацыянальнай абароне і замежных справах і спецыяльнага Пастаяннага камітэта грэкаў замежжа. Таксама была членам грэчаскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС), Парламенцкай асамблеі НАТА і Парламенцкай асамблеі Саюза для Міжземнамор’я. Прадстаўляла Грэцыю на канферэнцыях і спецыяльных місіях за мяжой[3].
У лістападзе 2011 года напярэдадні вырашальнага вотуму даверу Прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў трапіла на старонкі газет, абвясціўшы, што адмовіцца падтрымліваць урад у галасаванні, што пакінула б Георгіяса Папандрэў з падтрымкай усяго 151 дэпутата ад ПАСОК з 300[4]. Пазней адступіла, і Георгіяс Папандрэу атрымаў вотум даверу з усімі 155 дэпутатамі з ПАСОК, якія выказалі сваю падтрымку яго ўраду[5].
З 2014 года стала дэпутатам Еўрапейскага парламента і была членам групы Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў да выгнання ў 2022 годзе. У 2022 годзе стала незалежным дэпутатам і віцэ-старшынёй па інавацыйнай стратэгіі, ІКТ, тэхналогіях, прадбачанні, бізнэсу, і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, ААН, СГА, АЭСР і Блізкім Усходзе. Стала першай жанчынай-старшынёй органа Еўрапейскага парламента па ацэнцы навукова-тэхнічных магчымасцяў у 2017—2022 гадах, старшынёй цэнтра штучнага інтэлекту і кіраўніком дэлегацыі па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА з 2014 па 2019 год. Працавала ў Камітэце па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы, Камітэце па эканамічных і валютных пытаннях і Камітэце па занятасці і сацыяльных пытаннях. З’яўляецца намеснікам члена бюджэтнага камітэта і дэлегацыі па сувязях з Аравійскім паўвостравам[6].
У дадатак да сваіх абавязкаў у камітэтах, з’яўляецца членам Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па раку[7], Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па пытаннях інваліднасці, дэлегацыі ў Камітэце парламенцкага супрацоўніцтва ЕС-Расія і дэлегацыі па сувязях са Злучанымі Штатамі Амерыкі[8].
У 2018 годзе была ганаравана ўзнагародай MEP Awards за прасоўванне новых тэхналогій[9].
18 студзеня 2022 года стала віцэ-старшынёй Еўрапейскага парламента пасля абрання ў першым туры 454 галасамі.
Абвінавачванні ў карупцыі і арышт
[правіць | правіць зыходнік]9 снежня 2022 года была арыштавана Федэральнай паліцыяй Бельгіі пасля расследавання крымінальнай справы аб арганізаванай злачыннасці, карупцыі і адмыванню грошай, звязаных з лабісцкай дзейнасцю ў падтрымку заяўкі Катара на правядзенне чэмпіянату свету па футболе. Чамадан з наяўнымі грашыма быў знойдзены ў яе бацькі пры яго арышце, а іншыя сумкі з наяўнымі былі знойдзены ў яе дома[10]. У той жа дзень яна была адхіленая як ад групы сацыялістаў, так і ад дэмакратычнай групы, з якой засядала ў Еўрапейскім парламенце, і ад нацыянальнай партыі ПАСОК[11][12]. У рамках расследавання паліцыя Бельгіі правяла ператрусы ў 16 дамах і затрымала як мінімум яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку былога дэпутата Еўрапарламента Антоніа Панцэры, памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Георгі (партнёра Евы Кайлі) і бацьку Евы Кайлі, які ехаў у цягніку з буйной сумай наяўных грошай пасля папярэджання саўдзельніка[13][14]. У ходзе правядзення следчых дзеянняў супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі больш за 600 тысяч еўра наяўных[15][16][17].
Арышт быў праведзены падчас Чэмпіянату свету па футболе 2022 года, які праходзіў у Катары. Раней у краінах Заходняга свету прагучала сур’ёзная крытыка ў адрас Катара, але Ева Кайлі падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце пахваліла сітуацыю з правамі чалавека ў гэтай краіне і раскрытыкавала абвінавачванні ў карупцыі, вылучаныя супраць Катара[18][19].
10 снежня 2022 года была адхіленая ад займаемай пасады[20].
13 снежня 2022 года абсалютная большасць дэпутатаў Еўрапарламента прагаласавала за датэрміновае спыненне паўнамоцтваў Кайлі на пасадзе віцэ-старшыні[21].
19 студзеня 2023 года суд першай інстанцыі ў Бруселі адхіліў хадайніцтва Кайлі аб вызваленні яе з-пад варты да суда і прымяненні альтэрнатыўных мер, такіх як электронны бранзалет[22]. Судовае паседжанне, якое адбылося 16 лютага 2023 года, зноў адхіліла просьбу Кайлі аб вызваленні або прымяненні альтэрнатыўных мер і пастанавіла пакінуць яе ў турме папярэдняга зняволення[23]. Але ў красавіку 2023 года Кайлі ўсё ж перавялі пад хатні арышт[24].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2021 годзе ў Евы Кайлі і яе партнёра, 35-гадовага памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Джорджы, нарадзілася дачка[25].
Зноскі
- ↑ Vilaweb — 1995. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ Photograph of Eva Kaili(недаступная спасылка), Greece.
- ↑ а б Curriculum vitae Eva Kaili (25 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022. Праверана 10 December 2022.
- ↑ Dina Kyriakidou and Lefteris Papadimas (3 November 2011), Greek prime minister faces knife-edge survival vote Архівавана 18 чэрвеня 2020. Reuters.
- ↑ Rachel Donadio (4 November 2011), Greek Leader Survives Vote, Bolstering Deal on Europe Debt Архівавана 20 кастрычніка 2020. The New York Times.
- ↑ Eva Kaili Архівавана 11 снежня 2022. European Parliament.
- ↑ Intergroup Архівавана 3 кастрычніка 2020. European Cancer Patient Coalition (ECPC)
- ↑ Members of the Disability Intergroup — S&D Архівавана 12 снежня 2022. European Disability Forum
- ↑ Eva Kaili wins MEP of the year award in Brussels . Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022. Праверана 17 August 2021.
- ↑ "Cash found in MEP Kaili's Brussels home: reports". 10 December 2022.
- ↑ "Qatar 'corruption' scandal rocks EU Parliament". 9 December 2022.
- ↑ PASOK expels MEP Eva Kaili due to ongoing corruption investigation (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Belgium makes EU parliament arrests in Qatar corruption probe (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ European Parliament Vice President Eva Kaili brought in for questioning in Brussels corruption probe (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Soupçons de corruption par le Qatar: la vice-présidente du Parlement européen Eva Kaili interpellée (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Belgian police raid homes over Qatar lobbying at EU Parliament (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Des sacs d'argent liquide trouvés au domicile de la vice-présidente du Parlement européen (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Here is European Parliament Eva Kaili, saying 2 weeks ago that #Qatar "is a pioneer in labor rights, diplomacy, inteligent high educated" country, now i know why she said those things in front of the stage at the Europe Parlaiment building. . Твітэр.
- ↑ Knight, Sam. At Qatar’s World Cup, Where Politics and Pleasure Collide . The New Yorker (3 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022.
- ↑ Greek MEP stripped of vice president powers over graft probe . Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022.
- ↑ Европарламент проголосовал за отставку вице-президента Евы Кайли (руск.). Коммерсантъ (13 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2022.
- ↑ MEP Kaili to remain in prison (англ.). ekathimerini.com (19 студзеня 2023).
- ↑ Qatargate: Marc Tarabella, Eva Kaili et Pier Antonio Panzeri maintenus en détention (англ.). Le Soir (16 лютага 2023).
- ↑ LeSoir: замешанную в коррупции экс-вице-президента Европарламента Кайли выпустят из тюрьмы (руск.). Газета.ru (12 красавіка 2023). Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Qatargate. Giorgi si pente davanti ai giudici: “Ho preso i soldi, ma ora liberate la mia compagna” (італ.). ilcorrieredelgiorno.it (15 снежня 2022).