Пірэйскі ўніверсітэт
Выгляд
| Пірэйскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς | |
| Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς |
| Заснаваны | 1938 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Пірэй |
| Сайт | unipi.gr |
Пірэйскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пірэй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як прамысловая школа ў 1938 годзе. У 1945 годзе апошняя была перайменавана ў вышэйшую школу прамысловых даследаванняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Зараз ва ўніверсітэце працуе навукова-даследчы цэнтр, які з моманту свайго заснавання ў 1989 годзе прымае ўдзел у тэхналагічных даследаваннях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне камп'ютэрных сетак і інтэрнэт-тэхналогій.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа эканомікі, бізнесу і міжнародных студый
- Школа фінансаў і статыстыкі
- Школа марскіх і прамысловых студый
- Школа інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пірэйскі ўніверсітэт
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.