Ежы Казімір Анцута
Ежы Казімір Анцута | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Уласны герб «Анцута» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
| Пераемнік | Антоні Юзаф Жалкоўскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Станіслаў Сапега | ||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне |
невядома Падляшша |
||||||
| Смерць |
16 мая 1737 |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дынастыя | Анцуты[d] | ||||||
| Бацька | Адам Анцута[d] | ||||||
Ежы Казімір Анцута (?, Падляшша — 16 мая 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Анцутаў герба «Анцута», родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў Рымскім папескім універсітэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскае капліцы святога Казіміра, рэферэндар духоўны літоўскі з 1715. У 1718 сойм з яго прапановы адлічыў са свайго складу дысідэнтаў і забараніў іх далейшае абранне ў склад сойму.
У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрыдскім і суфраганам віленскім. З 1724 плябан новагародскі і ляхавіцкі, кантар віленскі. З 1728 схаластык, з 1731 архідыякан.
Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзве кнігі супраць іншаверцаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Анцута Ежы Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 232. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 1737 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Анцуты
- Асобы
- Суфраганы віленскія
- Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
- Біскупы антыпатрыдскія
- Канонікі віленскія
- Канонікі Віленскага кафедральнага капітула
- Схаластыкі Віленскага кафедральнага капітула
- Кантары Віленскага кафедральнага капітула