Мацей Юзаф Анцута

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацей Юзаф Анцута
Герб
Уласны герб «Анцута»
Біскуп віленскі
1722 — 1723
Папярэднік Канстанцін Казімір Бжастоўскі
Пераемнік Караль Пётр Панцажынскі

Прафесія ксёндз
Нараджэнне невядома
Смерць 18 студзеня 1723(1723-01-18)
Пахаванне
Дынастыя род Анцутаў[d]
Бацька Адам Анцута[d]
Маці Кацярына з Чарняўскіх[d]

Мацей Юзаф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзеяч каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родны або стрыечны брат Ежы Казіміра Анцуты.

Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі. Рэферэндар духоўны літоўскі 4 снежня 17051717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп масінопальскі ў Фракіі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад'ютар з 18 чэрвеня 1717. Пасля смерці ў 1722 віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага фактычна заняў яго пасаду.

У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку.

Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сенатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай кафедры.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]