Юзаф Станіслаў Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Станіслаў Сапега
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha
Józef Stanisław Sapieha.PNG
Юзаф Станіслаў Сапега
Герб
Герб «Ліс»

Адукацыя
Прафесія ксёндз, каталіцкі дыякан
Нараджэнне 16 студзеня 1708(1708-01-16)[1]
Смерць 4 снежня 1754(1754-12-04)[1] (46 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега
Маці Марыя Крысціна дэ Бецюн
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч[2]. Рэферэндар вялікі літоўскі і біскуп-каад’ютар віленскі з 1737 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Арк’ен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.

Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з’ехаў з ім да Гданьска і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверыем Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Пасля вялікага пажару ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.

Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[2]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.

Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Józef Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 2,0 2,1 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]