Ежы Мнішак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ежы Мнішак
Jerzy Mniszech.PNG
Партрэт Ежы Мнішак праца мастака Ш. Багушовіча
 
Дзейнасць: драматург, філосаф
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1548[1]
Смерць: 16 мая 1613(1613-05-16)
Дынастыя: Род Мнішкаў[d]
Бацька: Мікалай Мнішак[d]
Маці: Барбара Мнішак[d]
Жонка: Ядвіга Тарла[d]
Дзеці: Марына Мнішак, Уршуля Мнішак[d], Станіслаў Баніфацый Мнішак[d] і Францішак Бернард Мнішак[d]
Мастак М. П. Клот. Марына Мнішак і яе бацька Ежы Мнішак пад вартай у Яраслаўлі (1883)

Ежы Мнішак, Юрый Мнішак (польск.: Jerzy Mniszech; каля 1548 — 16 мая 1613) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, польскі магнат, крайчы вялікі каронны (з 1574 года), кашталян радамскі1582 года), ваявода сандамірскі (15901613), староста львоўскі (1593), самбарскі, сокальскі, санакскі, рагацінскі, бацька Марыны Мнішак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Мнішкаў герба «Кончыц». Трэці сын падкаморага надворнага кароннага і бургграфа кракаўскага Мікалая Мнішка (каля 14841553) і Барбары Камянецкай (пам. каля 1569).

Вырас у сям'і кальвіністаў, навучаўся ва ўніверсітэтах Кёнігсберга і Лейпцыга. Пазней прыняў каталіцкую веру, рабіў значныя ахвяраванні ордэну бернардзінцаў у Львове. У 1592 годзе ажаніўся з Ядвігай Тарлай (пам. пасля 1629), дачкой каралеўскага сакратара Мікалая Тарлы (пам. 1571) і Ядвігі Стадніцкай (пам. пасля 1604), які ў якасці пасагу падарыў Мнішку буйныя зямельныя надзелы з гарадамі Самбар і Хыраў, вялікімі вёскамі Потак і Дэмбавіцы на Падкарпацце, Банкавіцы, Мураванае. Стаўшы самбарскім старастам, Мнішак з сям'ёй пасяліўся ў Самбары.

Актыўна падтрымліваў Лжэдзмітрыя I і пагадзіўся выдаць за яго сваю дачку Марыну, за што ў чэрвені 1604 года атрымаў ад яго грамату на палову Смаленскага княства з горадам Смаленскам і княства Северскае. Пры дапамозе сяброў і сваякоў сфарміраваў атрад, які адправіў з самазванцам. У снежні 1604 года разбіў пад Ноўгарадам-Северскім войскі князя Фёдара Мсціслаўскага, у студзені 1605 года, захварэўшы, вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

Прыбыў у Маскву разам з Марынай 12 мая 1606 года. Пасля забойства Лжэдзмітрыя I 20 мая разам з дачкой сасланы ў Яраслаўль. Паводле перамір'я 2 жніўня 1608 года адпушчаны ў Рэч Паспалітую, але, насуперак абяцанню, прызнаў Лжэдзмітрыя II і ўгаварыў дачку зрабіць тое ж самае. Вярнуўшыся ў Рэч Паспалітую, на сойме 1609 года выступіў супраць планаў караля непасрэдна ўмяшацца ў маскоўскія справы.

3 жніўня 1609 г., Мнішак у складзе польска-літоўскага войска пад камандаваннем гетмана Станіслава Жалкеўскага, ізноў уварваўся ў межы Маскоўскай дзяржавы і ўдзельнічаў у аблозе Масквы.

У 1610 годзе Мнішак прыняў удзел у бітве пад Клушына, дзе польска-літоўскага войска нанесла паражэнне маскоўскаму войску пад камандаваннем галоўнага ваяводы Дзмітрыя Шуйскага. Услед за тым, у Маскве быў зрынуты цар Васіль Шуйскі і ўтворана Сямібаяршчына, якая, у страху перад Лжэдзмітрыем II прысягнулася Уладзіславу і ўпусціла ў Маскву Станіслава Жалкеўскага. Замест Васіля Шуйскага на маскоўскі прастол быў абраны польскі каралевіч Уладзіслаў.

У 1611 годзе Ежы Мнішак урачыста прадставіў польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту III Вазе і сойму палоннага цара Васіля Іванавіча Шуйскага.

Ежы Мнішак з дачкой Марынай і польскімі атрадамі Станіслава Жалкеўскага, Аляксандра Корвін-Гасеўскага і Мікалая Струся знаходзіўся ў Маскве, на працягу некалькіх гадоў утрымліваючы ўладу. Пасля вызвалення Масквы земскім апалчэннем у лістападзе 1612 года назаўжды пакінуў межы Маскоўскай дзяржавы.

16 мая 1613 года Ежы Мнішак сканаў.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ядвігай Тарлай меў 9 дзяцей:

Зноскі

  1. Jerzy Mniszech // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]