Перайсці да зместу

Жадзейкі (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жадзейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231488
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223803036
Жадзейкі (Беларусь)
Жадзейкі
Жадзейкі


Жадзейкі (Гродзенская вобласць)
Жадзейкі
Жадзейкі


Мапа

Жадзе́йкі[1] (трансліт.: Žadziejki, руск.: Жадейки) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета.

Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад Дзятлава. На ўсходзе мяжуе з лесам, на поўначы працякае ручай. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозі і далей па шашы Дзятлава—Слонім. Некалькі традыцыйных драўляных сядзіб пастаўлены абапал дзвюх кароткіх узаемна перпендыкулярных вуліц шыротнай і мерыдыянальнай арыентацыі.

Жадзейскае радовішча мелу знаходзіцца за 0,7 км на захад ад вёскі. Паклад у выглядзе адорвеня ў тоўшчы марэнных супескаў і суглінкаў сожскага зледзянення. Мел з рэдкімі ўключэннямі крэмню. Радовішча распрацоўваецца[2].

Фіксавалася прозвішча Жадэйка (Каменка), было віленскае Жадэйкевіч.[3][4].

На думку М. Бірылы, прозвішчы Жадзейка, Жадзька паходзяць ад слова жадаць (з'яўляюцца памяншальнымі ад асновы жад, жадзь)[5]. У беларускай мове існуе суфікс назоўнікаў -ейк-а, які мае памяншальна-ласкальнае значэнне або значэнне «носьбіт працэсуальнай прыметы»[6]. Ёсць заходнеўкраінскі прозвішчны памяншальны суфікс -ейка (-ейко), які ўтвораны ад суфіксаў -ей- і -к-[7].

Ёсць літоўскія Žadeika, Žadeikis[8]. Як імя фігуруе ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод літоўскага ўпіцкага баярства: "Жадеико Номиковичъ".[9] Антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярных[10]. Было лідскае прозвішча Жад.[11] Аснова Žad- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[12].

ГодКолькасць
1999 17
2009 5
2019 3
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. М. Ф. Янюк. Жадзейскае радовішча мелу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WSLV-N?cat=834470&i=869&lang=pl&cc=4166194
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-V7MZ-8?i=546&cat=1712245&lang=de
  5. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 144.
  6. Беларуская граматыка. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985. С. 268, 295.
  7. Ю. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 120.
  8. https://pavardes.lki.lt/?pv=ca1b67ae7e057f16a3602d181fb50180
  9. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 102.
  10. Daiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.
  11. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-9XJ8?i=755&cc=4166194&cat=741862
  12. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 166.