Перайсці да зместу

Вензавецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вензавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вензавец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 451
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Вензаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Бларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вензавец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юравіцкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міроўшчынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вензавец, сельсавет перайменаваны ў Вензавецкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[3]. 13 ліпеня 2007 года 10 населеных пунктаў (вёскі Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы, Яцвезь) перададзены ў склад Дзятлаўскага сельсавета, у склад сельсавета са скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар)[4]. 30 верасня 2008 года скасаваны хутар Пад’яварка[5]. 24 лютага 2022 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета вернута вёска Рэпішча[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1832 чалавекі[7], з іх 90,1 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1451 чалавек[9].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 114. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  5. Решение Дятловского районного Совета депутатов от 30 сентября 2008 г. № 75 Об упразднении хутора Подъяворка Вензовецкого сельсовета Архівавана 21 верасня 2020.
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 24 февраля 2022 г. № 391 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.