Жадзены
Вёска
Жадзены
|
Жадзе́ны[1] (трансліт.: Žadzieny, руск.: Жадены) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У «Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі» 1563 г. менавіта ў Жадзенах згаданы «Стась Жаденовичъ». У гэтым жа рэгіёне, хіба пад Кобрынь, у суседніх вёсках згадваюцца «Жаденъ Тютейковичъ» (Данкавічы), «Сенько Тютейковичъ» і «Василь, Дорошко Тютейковичи» (Стаўпы)[2], а ў недалёкім адсюль Пінску - «Waysko Czyucziewicz» (Вайско Цюцевіч)[3]. Ёсць паўночналітоўскія прозвішчы Čiučys, Čiučaitis[4]; антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярных[5].
З іншага боку, антрапаніміст М. Бірыла згадвае прозвішчы Жад, Жадзь, Жадзейка і інш., пад пытаннем узводзячы іх да блр. жадаць[6]. Тапаніміст В. Жучкевіч тапонімы тыпу Жадзейкі, Жады звязвае або з тым жа блр. жадаць, або з літоўскім žadas[7]. Але непасрэдна ні назвы Жадзены, ні імені Жадзен яны абодва не краналіся.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 117, 123, 198.
- ↑ Писцовая книга бывшего Пинского староства : составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Пинским и Кобринским старостой Лаврином Войною. Вильна, 1874. С. 14.
- ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=fdae80cef7bd09656d75b43e1e64ed4a
- ↑ Daiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 144.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 119.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх