Пружанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пружанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пружаны (не ўваходзяць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 585
Пружанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Пружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Пружаны (не ўваходзяць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Слонімцаўскі сельсавет[1]. Цэнтр перанесены ў вёску Слонімцы. 14 чэрвеня 1960 года Пружанскі сельсавет утвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Параслянскага і Слонімцаўскага сельсаветаў, цэнтр — горад Пружаны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3585 чалавек[3], з іх 82,0 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 5,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.