Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жанна Некрашэвіч-Кароткая)
Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая
Дата нараджэння 14 красавіка 1972(1972-04-14) (52 гады)
Месца нараджэння
Муж Уладзімір Георгіевіч Кароткі
Род дзейнасці літаратуразнаўца, мовазнаўца, літаратар, гісторык літаратуры, гісторык культуры
Навуковая сфера мовазнаўства[1] і літаратуразнаўства[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2013)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2014)
Альма-матар

Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая (нар. 14 красавіка 1972, Мінск) — беларуская мовазнаўца і літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і культуры. Спецыялістка па старажытнай беларускай літаратуры і лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў. Перакладчыца помнікаў лацінскай паэзіі на беларускую мову. Доктар філалагічных навук (2013), прафесар (2014)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дактарантуру БДУ. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл», а ў 2013 годзе — доктарскую дысертацыю па тэме «Лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII ст.»[2].

У 1995—2001 гадах працавала старшай выкладчыцай кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, у 2001—2004 гадах — загадчыцай кафедры класічнай і славянскай філалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дацэнтам кафедры раманскай і класічнай філалогіі. З 2005 года была дацэнтам, пазней — прафесарам кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ[2].

Цяпер працуе ў асноўным за межамі Беларусі (Ольдэнбург, Познань)[крыніца?].

Навуковая дзейнасць і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнесансу і ранняга барока.

Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моў.

Аўтар больш за 140 публікацый па гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў.

Аўтар кніг «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), «Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні рэнесанс» (2009), «Беларуская лацінамоўная паэзія: позні рэнесанс і ранняе Барока» (2011), «Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый» (2015), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).

Пераклала на беларускую мову з лацінскай паэмы «Пруская вайна» Яна Вісліцкага, «Радзівіліяда» Яна Радвана, большасць вершаваных твораў Міколы Гусоўскага (у т. л. у сааўтарстве з Ірынай Шкурдзюк), з польскай — асобныя творы Францішкі Уршулі з Вішнявецкіх Радзівіл, раман «Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта» Вайніслава Казіміра Сулімы-Савіча-Заблоцкага (разам з Вольгай Макрак) і інш.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з беларускім літаратуразнаўцам Уладзімірам Кароткім.

Бібліяграфія[2][правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь як культурная прастора і еўрапейскі літаратурны працэс XVI—XIX стст.: дапаможнік. Мінск, 2020.
  • Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый: дапаможнік. Мінск, 2015.
  • Беларуская літаратура і гісторыя. Мінск, 2013.
  • Беларуская лацінамоўная паэма: позні Рэнесанс і ранняе Барока. Мінск, 2011.
  • Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс. Мінск, 2009.
  • Joannis Visliciensis. Bellum Prutenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна: На лацінскай і беларускай мовах. Мінск, 2005.
  • Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл. Мінск, 2002.
Удзел у калектыўных працах
  • Зубрыны неруш і сусветная спадчына: гісторыя польска-беларускага нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Мінск, 2021.
  • Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады): Самуэль Маскевіч, Багуслаў Маскевіч, Піліп Абуховіч, Міхал Абуховіч, Тэадор Абуховіч. Мінск, 2016 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Залатая калекцыя беларускай літаратуры. Т. 1: Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; Т. 2: Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск, 2012.
  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Нясвіжскі альбом: зборнік любоўнай лірыкі / Францішка Уршуля Радзівіл. Мінск, 2011.
  • Латинский язык: пособие для студентов. Минск, 2010.
  • Творы прадстаўнікоў роду Радзівілаў [Электронны рэсурс]. Мінск, 2009.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў: у 2 т. Т. 1. Мінск, 2006.
  • Старажытная літаратура ўсходніх славян XI—XIII стагоддзяў: хрэстаматыя. Гродна, 2004.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г Марозаў 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]