Жан-П’ер Бемба
| Жан-П’ер Бемба | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Gilbert Kabanda Kurhenga[d] | ||||||
| Пераемнік | Guy Kabombo Muadiamvita[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 лістапада 1962[1] (63 гады) |
||||||
| Бацька | Jeannot Bemba Saolona[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Сайт | jeanpierrebemba.org | ||||||
Жан-П’ер Бемба Гомба (фр.: Jean-Pierre Bemba Gombo; нар. 4 лістапада 1962) — кангалезскі бізнесмен, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Віцэ-прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў 2003—2006 гадах. Міжнародным крымінальным судом быў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва падчас першай грамадзянская вайны ў ЦАР, але па апеляцыі прысуд адменены.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і буйнога бізнесмена, блізкага да Мабуту Сесе Секо. Сястра Жан-П’ера ажанілася з адным з сыноў дыктатара[3].
Атрымаў адукацыю ў галіне кіравання бізнесам у Бруселі, працягнуўшы справу бацькі. У пачатку 1990-х гадоў быў асабістым памочнікам Сесе Секо.
У час Другой кангалезскай вайны Бемба сфармаваў групоўку «Вызваленчы рух Конга» (ВРК). Фракцыя падтрымлівалася Угандай і ваявала супраць урада Ларана Кабіла. У 2002 годзе яна дапамагала падаўляць паўстанне ў ЦАР. У 2003 годзе, у рамках прымярэння кангалезскай апазіцыі і ўладаў, Бемба стаў адным з чатырох віцэ-прэзідэнтаў краіны.
У 2006 годзе палітык выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў Жазефу Кабілу, атрымаўшы 3 392 592 (20,03 %) галасоў у першым туры і 6 819 822 (41,95 %) — у другім.
У 2008 годзе Бемба быў арыштаваны ў Бруселі па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда. Супраць яго былі вылучаныя абвінавачванні па двух эпізодах злачынстваў супраць чалавечнасці (забойствы і згвалтаванні) і трох эпізодах ваенных злачынстваў (забойствы, згвалтаванні, марадзёрства)[4]. Бемба абвінавачваўся ў патуранні бяздзейнасцю, калі «на працягу пяці месяцаў сваёй прысутнасці на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі члены ўзброенага руху [ВРК] гвалтавалі жанчын, мужчын, дзяцей і старых, рабавалі і забівалі ўсіх, хто аказваў ім найменшы супраціў»[5].
21 чэрвеня 2016 года суд прысудзіў Бембу да 18 гадоў турмы. 9 чэрвеня 2018 года першы прысуд за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці быў адменены апеляцыйнай палатай Міжнароднага крымінальнага суда. Было адзначыла, што Бемба «не можа быць прыцягнуты да адказнасці за злачынствы, учыненыя байцамі, якія знаходзіліся пад яго кантролем», а пры вынясенні прысуду не былі ўлічаны намаганні, прынятыя экс-баевіком для таго, каб спыніць злачынствы[6][7].
1 жніўня 2018 года пасля 11 гадоў зняволення Бемба вярнуўся на радзіму для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах[8] і разглядаўся як найбольш моцны кандыдат ад апазіцыі[9]. Аднак яму было адмоўлена ў вылучэнні[10][11].
8 сакавіка 2019 года палітык запатрабаваў кампенсацыі ў Міжнароднага крымінальнага суда ў 68,8 млн еўраў: 12 млн за незаконнае турэмнае зняволенне, 10 млн за прычыненыя страты, 4,2 млн на пакрыццё судовых выдаткаў і 42,4 млн за страту маёмасці[12].
23 сакавіка 2023 года прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра ДР Конга[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20130616033020/http://www.icc-cpi.int/iccdocs/PIDS/publications/BembaEng.pdf — Міжнародны крымінальны суд.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ Profile: Jean-Pierre Bemba. BBC. 2010-04-26. Архівавана з арыгінала 2016-06-29. Праверана 2011-05-12.
- ↑ Профиль обвиняемого на сайте Международного уголовного суда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 26 мая 2012.
- ↑ Жан-Пьер Бемба предстал перед судом в Гааге. RFI. 2010-11-22. Архівавана з арыгінала 2013-10-04. Праверана 2011-05-12.
- ↑ Jean-Pierre Bemba's war crimes conviction overturned (англ.). The Guardian (9 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2018. Праверана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ Жан-Пьер Бемба: отмена приговора МУС. Euronews (9 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ Burke, Jason. Former warlord returns to DR Congo from prison to run for president. the Guardian (1 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2018. Праверана 1 жніўня 2018.
- ↑ Joseph Kabila says he will not run again in Congo. The Economist. Архівавана з арыгінала 2018-08-09. Праверана 2018-08-08.
{{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=і|access-date=specified (даведка) - ↑ AfricaNews. Will Tshisekedi's govt allow Katumbi to return to DRC?. Africanews (1 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2019. Праверана 2 сакавіка 2019.
- ↑ Congo opposition leader Tshisekedi clinches surprise win in... Reuters(англ.). 2019-01-10. Архівавана з арыгінала 2019-09-10. Праверана 2019-06-27.
{{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=і|access-date=specified (даведка) - ↑ David M. Crane. Jean-Pierre Bemba’s Request for Compensation for Damages from the International Criminal Court (англ.). www.jurist.org. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
- ↑ Remaniement: Jean-Pierre Bemba et Vital Kamerhe font leur entrée dans le gouvernement Sama Lukonde 2 (Liste complète) !