Перайсці да зместу

Жан Шрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Шрам
фр.: Jean Schramme
Дата нараджэння 25 сакавіка 1929(1929-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1988(1988-12-14) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў найміт
Званне маёр
Бітвы/войны Кангалезскі крызіс

Жан Шрам (фр.: Jean Schramme; 25 сакавіка 192914 снежня 1988), таксама вядомы па мянушцы «Чорны Джэк» — камандзір бельгійскіх наймітаў у былым Бельгійскім Конга.

Ва ўзросце васемнаццаці гадоў пасяліўся ў Бельгійскім Конга, дзе кіраваў плантацыяй.

У 1960 годзе прымае ўдзел у грамадзянскай вайне ў цяпер незалежным Конга. З ліку работнікаў сваёй плантацыі стварае апалчэнне. Далучыўся да прыхільнікаў катангскіх сепаратыстаў Маіза Чомбэ. Удзельнічаў у падаўленні паўстання Сімба.

У 1967 годзе ў супрацоўніцтве з Бобам Дэнарам арганізуе дзяржаўны пераварот супраць Мабуту Сесе Секо. Путч праваліўся. Шрам бег у Стэнлівіль (цяпер Кісангані), затым у Букаву, на мяжы з Руандай. Тут яго армія, якая складалася са ста дваццаці трох наймітаў і шасцісот катангскіх байцоў, некаторы час паспяхова супрацьстаяла войскам Кангалезскай нацыянальнай арміі. У рэшце рэшт атрад адступіў у Руанду.

Пасля Шрам вяртаецца на радзіму ў Бельгію.

У 1986 годзе завочна прысуджаны да дваццаці гадоў пазбаўлення волі за забойства бізнесмена Морыса Квінтэна. Дачкам загінулага спатрэбілася амаль дваццаць гадоў, каб прыцягнуць наёмніка да суда.

У сувязі з судовым пераследам Шрам схаваўся ў Бразіліі, дзе набыў плантацыю, якой кіраваў да канца жыцця.

  • Jean Schramme, Le bataillon Léopard (Souvenirs d'un Africain blanc), Robert Laffont, 1969 et J'ai lu L'Aventure aujourd'hui N°A255