У гады халоднай вайны любы антыкапіталістычны выступ трактаваўся як прасавецкі, таму СССР аказаў паўстанцам ваенную дапамогу. 4 жніўня1964 мяцежнікі атрымалі буйную перамогу, захапіўшы Стэнлівіль. Аднак зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва (вынішчэнне белых і адукаваных чорных конгалезцаў) прывяло да таго, што супраць паўстанцаў пачалася міжнародная аперацыя «Чырвоны Цмок». Сутнасць аперацыі заключалася ў высадцы групы бельгійскіх дэсантнікаў пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі. Эфект нечаканасці дазволіў дэсантнікам без страт у асабістым складзе вызваліць практычна ўсіх закладнікаў. Таксама неацэнную падтрымку аказала группа наймітаў Commando-5 пад камандаваннем Майка Хоара.
Вялікую ролю ў падаўленні паўстання згулялі прэм’ер-міністр Маіз Чомбэ, на той момант які кіраваў краінай, Майк Хоар — камандзір падраздзялення белых наймітаў «Коммандо 5», Мабуту Сесе Сека — генерал кангалезскай нацыянальнай арміі (фр.: Armée nationale congolaise) (будучы дыктатар), Жан Шрам — камандзір падраздзялення бельгійскіх наймітаў і катангцаў (былая жандармерыя Катанга) — «Каманда 6».