Іаан II Камнін
| Іаан II Камнін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Ίωάννης Β΄ Κομνηνός | |||||||
| Мазаіка з выявай Іаана II Камніна ў Сафійскім саборы (Канстанцінопаль, XII стагоддзе) | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксей I Камнін | ||||||
| Пераемнік | Мануіл I Камнін | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 верасня 1087 ці 1088[1] |
||||||
| Смерць |
8 красавіка 1143 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Камніны | ||||||
| Бацька | Аляксей I Камнін | ||||||
| Маці | Ірына Дукіня[d] | ||||||
| Жонка | Ірына Венгерская[d][2] | ||||||
| Дзеці | Ісаак Камнін[d], Аляксей Камнін[d], Андронік Камнін[d], Мануіл I Камнін, Марыя Камніна[d], Ганна Камніна[d], Феадора Камніна[d][3], Еўдакія Камніна[d] і N Камніна[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Дзейнасць | палітычная дзейнасць[d][1] | ||||||
Іаан II Камнін[5] (13 верасня 1087, Канстанцінопаль — 1143, Кілікія) — імператар візантыйскі (1118—1143), сын імператара Аляксея I Камніна.
Абапіраўся на прадстаўнікоў арыстакратыі і галоўным чынам на род Камнінаў і іх васалаў. Іаан быў прыгожы і стройны, вылучаўся высокай маральнасцю, не цярпеў хамства і жорсткасці. Пры гэтым свае валадарства правёў у бесперапынных паходах. Перамог печанегаў (1122), сербаў (~1124), венграў (1129) і сельджукаў (1135). Каля 1136 Іаан II Камнін разграміў Кілікійскую Арменію, а ў 1137 падпарадкаваў Антыёхію. Яго апошняя кампанія супраць сельджукаў была няўдалаю з-за процідзеянні крыжакоў. Урад Іаана II Камніна правёў рэформу флоту, накіраваную на цэнтралізацыю кіравання марскімі сіламі імперыі. У красавіку 1143, падчас палявання на дзікоў у наваколлях толькі што адбітага ў сельджукаў Аназарба, Іаан II выпадкова параніў сябе ў кісьць рукі атручанай стралой, а лячэнне не дапамагло. Праз некалькі дзён Іаан II памёр, перад смерцю перадаўшы ўладу свайму малодшаму сыну Мануілу. Валадарства імператара Іаана II Камніна было часам найвышэйшай магутнасці Візантыі ў перыяд кіравання дынастыі Камнінаў.