Жаўтазёмы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жаўтазёмыглебы, якія ўтвараюцца пад шырокалістымі лясамі вільготных субтропікаў, пераважна на матчыных пародах з гліністых сланцаў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Маюць кіслую рэакцыю, утрыманне перагною невысокае. Жоўтая афарбоўка абумоўлена наяўнасцю гідратаў вокісу жалеза. Агульная магутнасць глебавых гарызонтаў 30-70 см.

Сярод жаўтазёмаў адрозніваюць 4 тыпы:

  • жаўтазёмы,
  • падзолістыя жаўтазёмы,
  • жаўтазёмы глеявыя
  • падзолістыя жаўтазёмы, глеевыя глебы.

Жаўтазёмы займаюць шырокія плошчы ў Кітаі, на поўдні ЗША, на паўднёвым усходзе Аўстраліі і ў Новай Зеландыі. У былым СССР распаўсюджаныя ў Заходняй Грузіі і Ленкарані (Азербайджан).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюцца для вырошчвання шматгадовых субтрапічных раслін (цытрусавыя, чай і да т. п.), вінаград, эфіраалейныя культуры, тытунь, агароднінныя і іншыя сельскагаспадарчыя расліны.

Жаўтазёмы маюць невялікі запас пажыўных рэчываў, таму патрабуюць вялікіх колькасцяў угнаенняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Роде А. А., Смирнов В. Н., Почвоведение, М., 1972
  • Лесная энциклопедия: В 2-х т./Гл.ред. Воробьев Г. И.; Ред.кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — 563 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тыпы глебаў