Жуан Мануэл
Выгляд
| Жуан Мануэл | |
|---|---|
| парт.: João Manuel | |
| | |
| | |
| Нараджэнне |
3 чэрвеня 1537[1] |
| Смерць |
2 студзеня 1554[1] (16 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Род | Авіская дынастыя |
| Бацька | Жуан III |
| Маці | Кацярына Аўстрыйская |
| Жонка | Хуана Аўстрыйская[3] |
| Дзеці | Себасцьян I[4] |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Узнагароды | |
Жуа́н Мануэ́л (парт.: João Manuel; 3 чэрвеня 1537 — 2 студзеня 1554) — інфант Партугаліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жуан Мануэл быў восьмым дзіцем караля Партугаліі Жуана III і Кацярыны Аўстрыйскай. У 1539 годзе, пасля таго як памерлі чатыры яго старэйшых брата, ён стаў спадчыннікам партугальскага прастола.
У 1552 годзе 15-гадовы Жуан Мануэл ажаніўся з іспанскай прынцэсай Хуанай, якая прыпадала яму стрыечнай сястрой.
2 студзеня 1554 года Жуан Мануэл сканаў ад сухотаў. Да таго моманту яго жонка ўжо была цяжарная, і праз 18 дзён пасля смерці Жуана Мануэла нарадзіўся яго сын — будучы кароль Партугаліі Себасцьян I.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1023825341 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1023825341 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage