Жукаўскі раён (Калужская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жукаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 ліпеня 1929
Насельніцтва
  • 62 370 чал. (2021)
Плошча
  • 1 360 км²
Жукаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жу́каўскі раён (руск.: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жукаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласцю і Троіцкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёна складае 1360 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Жукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці. Менавіта з вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёна, паходзіў савецкі фельдмаршал Георгій Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і яго адміністрацыйны цэнтр.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры.

Зноскі

  1. а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]