Жукаўскі раён (Калужская вобласць)
| Жукаўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 12 ліпеня 1929 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Жу́каўскі раён (руск.: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жукаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласцю і Троіцкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёна складае 1360 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Жукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці. Менавіта з вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёна, паходзіў савецкі фельдмаршал Георгій Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і яго адміністрацыйны цэнтр.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры.
Зноскі
- 1 2 3 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жукаўскі раён (Калужская вобласць)- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
