Ульянаўскі раён (Калужская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульянаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 7 144 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 1 655,9 км²
Ульянаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ульянаўскі раён (руск.: Ульяновский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Плохіна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ульянаўскі раён мяжуе з Думініцкім, Казельскім, Сухініцкім і Хвастовіцкім раёнамі, а таксама з Арлоўскай і Тульскай абласцямі. Плошча раёна складае 1656 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плохінскі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР на тэрытарыяльнай аснове ўзбуйненай Плохінскай воласці Жыздрынскага павета Бранскай губерні і Вейнскай воласці Сухініцкага (раней — Казельскага) павета Калужскай губерні. Першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. Першапачаткова ён уваходзіў у склад Сухініцкай акругі Заходняй вобласці.

4 чэрвеня 1934 года райцэнтр быў пераназваны ў Румянцава (у гонар першага сакратара Заходняга абласнога камітэта УКП(б) І. П. Румянцава)[4], а раён стаў называцца Румянцаўскім[5].

Пасля арышту і расстрэлу І. П. Румянцава, 1 жніўня 1937 года райцэнтр перайменаваны ва Ульянава, у гонар сястры У. І. Леніна Марыі Ільінічны Ульянавай, раён стаў называцца Ульянаўскім.

27 верасня 1937 года Ульянаўскі раён быў перададзены з расфарміраванай Заходняй вобласці ў склад новаўтворанай Арлоўскай вобласці.

5 ліпеня 1944 года была ўтворана Калужская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Ульянаўскі раён.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]