Жукі (гміна Заблудаў)
Вёска
|
Жукі́ (польск.: Żuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Жукі́[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы, у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Успення Божай Маці ў Заблудаве[3]) ды палякі-каталікі (парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[4]).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя згадкі пра сённяшнюю вёску адносяцца да канца XV стагоддзя, калі над ракой Туросьнай пражывалі мужыкі Жаўко і Жук[2]. Пасля вёска была ўключаная ў склад заблудаўскага графства Радзівілаў[5]. У міжваенны перыяд Жукі належалі гміне Заблудаў Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 136 жыхароў (30 каталікоў і 106 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6].
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702145-0044990?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 233
- ↑ Michał Bołtryk. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). Przegląd Prawosławny (4 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 11 чэрвеня 2016.
- ↑ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (польск.). Archidiecezja Białostocka (4 верасня 2007). Праверана 14 студзеня 2016.
- ↑ Józef Maroszek. Prawa i przywileje miasta i dóbr ziemskich Zabłudów (XV-XVIII w.) (польск.). Białystok: Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego (4 верасня 1994). Праверана 14 студзеня 2016.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.) (4 верасня 1924). Праверана 14 студзеня 2016.