Жуль Ардуэн-Мансар
| Жуль Ардуэн-Мансар | |
|---|---|
| Jules Hardouin-Mansart | |
| Ж. Ардуэн-Мансар. Партрэт працы Ж. Лемуана | |
| Імя пры нараджэнні | Жуль Ардуэн |
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1646[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 мая 1708[1][4][…] (62 гады) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Raphaël Hardouin[d] |
| Дзеці | Jacques Hardouin-Mansart[d] і Cathérine-Henriette Hardouin-Mansart[d] |
| Род дзейнасці | архітэктар, дзеяч мастацтваў |
| Уплыў | Франсуа Мансар і Лібераль Бруан[d] |
| Уплыў на | Рабер дэ Кот[d], Gilles-Marie Oppenord[d], Augustin-Charles d'Aviler[d] і Жэрмен Бафран[d] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Жуль Ардуэн-Мансар (фр.: Jules Hardouin-Mansart, народжаны Жуль Ардуэн; 16 красавіка 1646[1][2][…], Парыж[3] — 11 мая 1708[1][4][…], Марлі-ле-Руа[d]) — французскі дойлід, прыдворны архітэктар Людовіка XIV, траюрадны пляменнік Франсуа Мансара, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стылю барока ў французскай архітэктуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Жуль Ардуэн нарадзіўся 16 красавіка 1646 года ў Марлі. Вучыўся дойлідству ў Лібераля Бруана — архітэктара, вядомага стварэннем Гатэля інвалідаў у Парыжы. Акрамя таго, Жуль атрымаў у спадчыну калекцыю планаў і чарцяжоў свайго знакамітага стрыечнага дзеда Ф. Мансара. Заадно ўзяў сабе і яго прозвішча, якое стала моцнай гандлёвай маркай.
Кар'еру самастойнага архітэктара Ардуэн-Мансар пачаў з праекта палаца дэ Кланьі для мадам дэ Мантэспан. Праца была заўважана пры двары, што дапамагло маладому дойліду пайсці ўгару. Службу пры двары Людовіка XIV Жуль пачаў з праекта па пашырэнні палаца ў Сен-Жэрмен-ан-Ле, затым завяршыў будаўніцтва Вялікага Трыянона і першай каралеўскай царквы Нотр-Дам (Царква Багародзіцы) у Версалі. Самымі вядомымі тварэннямі Ардуэн-Мансара сталі такія парыжскія славутасці, як Сабор Дому інвалідаў (1693—1706), а таксама комплексы плошча Перамог (пач. у 1684 г.) і Вандомская плошча (пач. у 1698 г.).
Архітэктар сканаў 11 мая 1708 г.
У гонар Ардуэн-Мансара названы кратар на Меркурыі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Жуль Ардуэн-Мансар на Вікісховішчы |
- Jules Hardouin-Mansart (Architecture series—bibliography) by Lamia Doumato.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Jules Hardouin-Mansart // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ардуэн-Мансар Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 2 : Ангола — Барзас. — С. 185. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Jules Hardouin-Mansart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.