Жураўліны крык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Жураўліны крык
Жанр: аповесць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 1959

Жураўліны крык — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 1959 годзе. Апавядае пра жыццёвыя гісторыі шасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў старожцы на чыгуначным пераездзе, разам змагаліся, сябравалі, спрачаліся, пакутавалі, разважалі і загінулі ў баях з салдатамі Вермахта.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь, Вялікая Айчынная вайна. Шэсць чырвонаармейцаў атрымалі загад прыкрыць адыход савецкага падраздзялення, затрымаць праціўніка на 24 гадзіны. Усе шасцёра — розныя людзі. Пшанічны — сын раскулачанага у часы калектывізацыі. Тое, што яго бацька — кулак, сапсавала яму ўсё жыццё, пазбавіла магчымасці атрымаць адукацыю, знайсці добрую працу, пабудаваць прымальнае жыццё. Пакрыўджаны на сталінскі рэжым, ён вырашае здрадзіць Айчыне, здацца ў палон і адпомсціць бальшавіцкай уладзе. Але надзеі не спраўдзіліся — фашысты адразу ж расстралялі нешчаслівага «добраахвотніка».

Другім гіне інтэлігент Фішар, вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, зусім не ваенны чалавек. Вялікіх намаганняў каштуе яму знішчэнне нямецкага салдата — першага і апошняга забітага ім у жыцці чалавека.

Ганарысты і самаўпэўнены Аўсееў, выпускнік ваеннага вучылішча, у адказны момант не вытрымлівае і ратуецца ўцёкамі, за што быў расстраляны сваім таварышамі. Хітры і жулікаваты Свіст, хлопец з крымінальным мінулым, кідаецца на танк і падрывае яго коштам свайго жыцця. Пасля смерці ўсіх, у тым ліку камандзіра Карпенкі, застаецца толькі Глечык — адзін, без таварышаў, сам-насам з фашыстамі, з цвёрдым намерам прыняць смерць у баі. А ў душы прагаю да жыцця біўся прызыўны жураўліны крык…

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]