Перайсці да зместу

Жывая спадчына Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Жывая спадчына Беларусі» (англ.: Living Heritage of Belarus) — найменне Беларускага нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама адпаведнага Інтэрнэт-партала, на якім гэты Інвентар размешчаны.

Нацыянальны інвентар «Жывая спадчына Беларусі» быў створаны ў 2014 г. камандай экспертаў Інстытута культуры Беларусі, пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА. Ён уяўляе сабой базу даных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), якія былі вылучаны пры непасрэдным удзеле іх носьбітаў і выканаўцаў — супольнасцей, груп, асобных людзей, а таксама экспертаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, а затым, па рашэнню Беларускай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Асноўнай мэтай Нацыянальнага інвентару з’яўляецца забеспячэнне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і яе ўстойлівага развіцця, падтрымка носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны; уключэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сферу рэгіянальнай палітыкі.

Базавыя прынцыпы

[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі:

  • з’яўляецца адкрытым рэсурсам;
  • пастаянна змяняецца і дапаўняецца новымі звесткамі;
  • створаны з ужываннем новых тэхналогій і ўяўляе сабой шматузроўневую базу даных;
  • фіксуе ўсе рызыкі і праблемы, звязаныя з захаваннем нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі;
  • ствараецца пры актыўным удзеле носьбітаў — супольнасцей, груп і асобных людзей;
  • фарміруецца ў выніку сістэмнай дзейнасці рэгіёнаў па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі НКС, а таксама на падставе прапаноў, якія паступаюць непасрэдна ад носьбітаў спадчыны, альбо ад няўрадавых арганізацый;
  • адлюстроўвае духоўную культуру беларускага народа ў яе пастаянным развіцці[1].

Крытэрыі інвентарызацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адметнасць. Інвентар уключае ўсе адметныя і тыповыя элементы НКС Беларусі, якія характарызуюць яе культурную традыцыю і адрозненне ад іншых;
  • Прывязка да месца, лакалізацыя. НКС заўсёды звязана з месцам свайго паходжання гістарычна і ментальна;
  • Значнасць для супольнасці, якой належыць. НКС спрыяе яднанню людзей у межах супольнасці, падтрымлівае супольнасць цалкам і кожнага ў ёй;
  • Шчыльна звязана з акаляючым прыродным і культурным атачэннем. НКС падтрымлівае прыняты лад жыцця, спрыяе культурнаму дыялогу ў межах супольнасці і па-за ёй;

Структура інвентару

[правіць | правіць зыходнік]

Усе элементы НКС у базе даных Інвентару размеркаваныя па катэгорыям і ў адпаведнасці з геаграфічнай лакалізацыяй. Сярод вылучаных катэгорый: выканальніцкія мастацтвы; вусныя традыцыі і формы выражэння; светапогляд людзей і міфалогія; традыцыйныя рамёствы і кулінарыя, традыцыйныя цырымоніі, а таксама — практыкі захавання НКС. Адпаведна і пошук можна весці па катэгорыям ці згодна з тапаграфіяй, альбо непасрэдна — у раздзеле Інвентару.

На сайце Інвентару[2], які з’яўляецца даволі значным інтэлектуальным і адукацыйным рэсурсам, акрамя ўласна Інвентару НКС, размешчаны навіны, якія пастаянна аднаўляюцца, актуальны каляндар падзей, звязаных з НКС, розныя інфармацыйныя рэсурсы, публікацыі і метадычныя рэкамендацыі, а таксама — шмат фота і відэа.

Зноскі

  1. а б Практычнае кіраўніцтва / А. Сташкевіч [і інш.]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2013. — 164 с. : іл. // https://livingheritage.by/Publikacyi/Praktycznaje_kiraunictva.pdf
  2. Жывая спадчына Беларусі. www.living-heritage.by. Праверана 9 красавіка 2024.