Перайсці да зместу

Жызель Паскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жызель Паскаль
фр.: Gisèle Pascal
Імя пры нараджэнні фр.: Giselle Marie Madeleine Tallone[2]
Род дзейнасці тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 17 верасня 1921(1921-09-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2007(2007-02-02)[3][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Raymond Pellegrin[d]
Дзеці Pascale Pellegrin[d]

Жызель Паскаль (сапраўдныя імя і прозвішча — Жызель-Мары-Мадлен Талон) (фр.: Gisèle Pascal; 17 верасня 1921, Каны — 2 лютага 2007, Нім) — французская актрыса тэатра і кіно.

Італьянскага паходжання. Нарадзілася ў беднай сям’і. Скончыла курсы стэнаграфістак і пачала працаваць сакратаром. Наведвала школу танцаў. З 1941 года выступала ў тэатральнай трупе Клода Дафена.

У 1946 годзе ў яе быў раман з Івам Мантанам. У 1947 годзе — палюбоўніца князя Манака Рэнье III. Пасля таго, як у 1953 годзе ёй было пастаўлена няправільнае медыцынскае заключэнне аб тым, што Жызель не можа мець дзяцей, Рэнье III перапыніў з ёй адносіны.

Пасля гэтага ў Жызель быў раман з Гэры Куперам. У 1955 годзе яна выходзіць замуж за акцёра Рэймона Пелегрэна, у шлюбе з якім нарадзілася дачка — Паскаль Пелегрэн, цяпер актрыса.

Жызель памерла ад кровазліцця ў мозг ва ўзросце 85 гадоў. Пахавана на могілках г. Сіян-ла-Каскад (дэпартамент Вар).

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 16 сакавіка 2022.
  3. http://news.independent.co.uk/people/obituaries/article2248760.ece