Лангедок-Русільён
Выгляд
| Лангедок — Русільён | |||
|---|---|---|---|
| Languedoc-Roussillon | |||
|
|||
| Месцазнаходжанне | |||
![]() |
|||
| Адміністрацыя | |||
| Сталіца | Манпелье | ||
| Прэзідэнт савета | Даміен Алары | ||
| Прэфект | Клод Балан | ||
| Дэпартаменты |
Од (11) Гар (30) Эро (34) Лазер (48) Усходнія Пірэнеі (66) |
||
| Акругі | 14 | ||
| Кантоны | 186 | ||
| Камуны | 1545 | ||
| Статыстыка | |||
| Плошча1 | 27 376 км² | ||
| Насельніцтва | (9 месца) | ||
| • 01.01.2007 (па ацэнках) |
2 548 000 | ||
| • 08.03.1999 (па перапісу) |
2 295 648 | ||
| • Шчыльнасць (2007) | 93 чал/км² | ||
|
|
|||
| 1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк. | |||
Лангедок-Русільён (фр.: Languedoc-Roussillon) — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Манпелье. Насельніцтва — 2,548 млн чалавек (9-е месца сярод рэгіёнаў).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі 27 376 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Гар, Лазер, Эро, Од і Пірэнеі Усходнія. Праз яго працякаюць рэкі Эро, Рона.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку Альбігойскіх войн (1209—1229 гг.) Тулузскае графства трапляе ў залежнасць ад каралеўства Францыя. Пасля смерці апошняга графа Тулузскага Раймунда VII (1249 г.) кіраванне тэрыторыямі пераходзіць яго дачцэ Жанне і яе мужу Альфонсу Пуацье — брату французскага караля Людовіка IX. Паколькі яны памерлі бяздзетнымі (1271 г.), улада над землямі цалкам засяродзілася ў руках французскіх каралёў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Languedoc-Roussillon даведнік на сайце Wikivoyage
- Site officiel du conseil régional Languedoc-Roussillon Архівавана 15 верасня 2008.
- Préfecture Languedoc-Roussillon
- Paysages et découverte de la Lozère-Gévaudan en photos ! Архівавана 26 снежня 2005.
- Environnement en Languedoc-Roussillon ! Архівавана 22 снежня 2005.
- Languedoc-Roussillon Guide
- The Languedoc for visitors
