Перайсці да зместу

Іў Мантан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іў Мантан
Yves Montand
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Ivo Livi
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1921(1921-10-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1991(1991-11-09)[3][1][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Жонка Сімона Сіньёрэ
Дзеці Catherine Allégret[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кінаакцёр, шансанье, спявак, цырульнік, танцор, акцёр
Гады актыўнасці 1945—1991
Інструменты вакал
Жанры шансон
Псеўданімы Yves Montand
Супрацоўніцтва Эдзіт Піяф, Франсіс Лемарк
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
yves-montand-site-officiel.com (фр.)

Іў Мантан (фр.: Yves Montand [iv mɔ̃ˈtɑ̃], сапраўднае імя Іва Ліві (італ.: Ivo Livi), 13 кастрычніка 1921 — 9 лістапада 1991) — французскі спявак-шансанье і акцёр.

Упершыню ён выйшаў на сцэну пад псеўданімам у сямнаццаць гадоў. У 1944 годзе падчас выступу Мантана ў Парыжы яго заўважае Эдзіт Піяф. На некаторы час Мантан, які быў маладзейшы Піяф на 6 гадоў, становіцца палюбоўнікам, а яна — настаўніцай. Таксама яна займаецца яго рэпертуарам і просіць сваіх суаўтараў напісаць яму некалькі песень. Яны разам выступаюць на эстрадзе да 1946 года, калі Піяф парывае з Мантанам.

У канцы 1940-х гадоў Мантан знаёміцца з музыкантамі, якія стануць яго вернымі сябрамі і суаўтарамі: піяністам Бобам Кастэла, гітарыстам Анры Крола і паэтам-выканаўцам Франсісам Лемаркам. Крола знаёміць Мантана з паэтам Жакам Прэверам. Вершы Прэвера стануць асновай рэпертуару Мантана на шмат гадоў і праславяць яго на ўвесь свет (Les Feuilles mortes, Barbara).

У маладосці Мантан культываваў вобраз «пралетара-спевака»: частыя героі яго песень — дальнабойшчык, салдат, сезонны рабочы, баксёр.

Апошняя серыя яго канцэртаў прайшла ў 1981 годзе ў прэстыжным парыжскім зале «Алімпія».

У 1946 годзе Мантан сыграў галоўную мужчынскую ролю ў фільме «Брама ночы» Марселя Карнэ паводле сцэнарыя Жака Прэвера. Тым не менш, яго гульня не выклікала даверу публікі. Вобраз, створаны ў трылеры «Плата за страх», быў больш пераканаўчым. У 1960-1970-я гады пасталелы Мантан па-сапраўднаму раскрываецца як акцёр (фільмы Коста-Гаўраса і Клода Сатэ).

Мантан таксама здымаўся ў кіно ў Еўропе і Амерыцы: у прыватнасці, у фільме «Зоймемся каханнем», дзе яго партнёрам была Мэрылін Манро.

Зноскі

  1. а б Yves Montand // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yves Montand // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б aveleyman.com
  4. OPAC SBN Праверана 18 мая 2021.
  5. Exhumation du corps d'Yves Montand // L'HumanitéRF: 1997. — ISSN 0242-6870; 2496-8617