Жыта 'Беняконскае'
Жыта 'Беняконскае' | |
---|---|
Сістэматыка | |
Род | Жыта (Secale) |
Сорт | Жыта 'Беняконскае' |
Сінонімы | |
Жыта 'Беняконская' | |
Паходжанне | |
Краіна паходжання | Расійская імперыя, СССР |
Селекцыянер | Вацлаў Ластоўскі, А. М. Багамолаў |
Рэзкасць | |
Узнагароды |
Жыта 'Беняконскае' — селекцыйны сорт роду Жыта (Secale).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак селекцыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1911 годзе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Беняконскай доследнай станцыі шляхам індывідуальнага адбору была выдзелена форма жыта, устойлівая да фузарыёзу — хваробы, якая напалову якая зніжае ўраджай жыта. Новая форма была адаптавана да прыродных умоў Віленшчыны. Асноўны матэрыял, з якога вырошчвалася Беняконскае жыта, паходзіў ад гаспадара з вёскі Пабержа на поўдні Віленскага павету з глебы тыпу паазёрская беліца , моцна насычанай, злітой, халоднай і вельмі беднай пажыўнымі рэчывамі[1]. В. Ластоўскі адбіраў як мага болей раслін з самым лепшым калоссем. Падчас Першай Сусветнай вайны, з 1915 па 1918, строгая селекцыя не была праведзена, толькі захаваны матэрыял, а ў 1918 кніга па радаводах была адноўлена восенню[1].
З пачатку 1920-х гадоў Беняконскае жыта сталі вырошчваць у гаспадарках Віленшчыны[1].
Пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Узоры насення ўдалося захаваць падчас Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе заканчэння вучоны-селекцыянер А. М. Багамолаў і Г. С. Кананкоў[2] працягнулі селекцыйную працу. Досведы па стварэнні новага сорта жыта шляхам адбору лепшых раслін з іншых сартоў скончыліся прызнаннем сорту жыта 'Беняконскае'.
У 1950 годзе сорт быў раянаваны ў Гродзенскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях Беларусі, затым у Вільнюскай вобласці Літве. Да 1964 года занятая пад ім пасяўная плошча перавышала мільён гектараў. Гэты сорт адыграў значную ролю ў павышэнні ўраджайнасці жыта ў рэспубліцы[2]. Калі раней збіралі 5-6 цэнтнераў з гектара, то са з’яўленнем новага сорта — да 30 цэнтнераў[3]. Лічыцца, што ў сярэдзіне 1960-х гадоў прыкладна кожная другая буханка жытняга хлебу ў Беларусі і Літве выпякалася з беняконскага жыта[4].
Адзнакі
[правіць | правіць зыходнік]У 1916-17 прафесар Курт фон Ромкер праводзіў у вобласці «Обер-Ост» параўнальнае даследванне, у якім вывучаў розніцу паміж 13 сартоў жыта, у якім Беняконскае жыта заняло чацвёртае месца, а па трываласці — другое. У 1921 годзе ў Бенякове праводзіўся ўласны падобны эксперымент з 6 сартамі, у якім Беняконскае жыта перамагло[1].
У Вялікай Савецкай энцыклапедыі Беняконскае жыта называецца ў шэрагу тагачасных лепшых сартоў[5]. Звычайна сорт больш за пяць гадоў не існуе. А сорт 'Беняконскае' выкарыстоўваўся каля 25 гадоў[6]
Зноскі
- ↑ а б в г inż. agr. A. Polonis O odmianach żyta i pszenicy. // Tygodnik rolniczy. — Wilno: 15 lipca 1926. — № 27-28. — С. 286.
- ↑ а б Опытная станция Ластовского, или Как в Беняконях зарождалась наука? (руск.)
- ↑ Сегодня традиционную для славян культуру — рожь — вытесняет тритикале (руск.)
- ↑ Эпоха в летописи сельского хозяйства (руск.)
- ↑ Рожь (руск.)
- ↑ «Хлопцы, Перамога!»(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- inż. agr. A. Polonis O odmianach żyta i pszenicy. // Tygodnik rolniczy. — Wilno: 15 lipca 1926. — № 27-28. — С. 286.