Жэрэмі Малерб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Жэрэмі Малерб
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 сакавіка 1991(1991-03-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 196 см
Вага 91 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Грэцыі Паніёніяс
Нумар 1
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2008 Сцяг Францыі Нансі
Клубная кар’ера*
2008 — 2010 Сцяг Францыі Нансі 0 (0)
2010 — 2011 Сцяг Францыі Грэнобль 1 (-0)
2011 — 2012 Сцяг Францыі Гап 11
2012 — 2015 Сцяг Францыі Рэймс 0 (0)
2013 — 2014   Сцяг Францыі Рэймс B 11
2015 — 2016 Сцяг Бельгіі Руселарэ 32 (-47)
2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 21 (-22)
2018 Сцяг Шатландыі Данды 0 (0)
2018 — Сцяг Грэцыі Паніёніяс (Неа-Смірні)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 чэрвеня 2018.


Жэрэмі Малерб (фр.: Jérémy Malherbe; нар. 15 сакавіка 1991, Страсбур, Францыя) — французскі футбаліст, брамнік грэчаскага клуба «Паніёніяс».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля навучання ў акадэміі «Нансі» ў 2010 годзе далучыўся да «Грэнобля», у складзе якога дэбютаваў у Лізе 2 1 кастрычніка 2010 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу з «Ванам». Пасля выстпулення за «Гап» далучыўся да «Рэймса», дзе на працягу трох сезонаў быў рэзервовым брамнікам. У сезоне 2015/16 быў асноўным брамнікам клуба другога бельгійскага дывізіёна «Руселарэ», правёў без замен усе матчы і быў прызнаны найлепшым брамнікам турніру. У другой палове 2016 падтрымліваў форму ў родным Страсбуры.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама-Брэст» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. З пачатку сезону 2017 стаў асноўным брамнікам брэстчан, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі, адбіўшы вырашальны пасляматчавы пенальці ў фінальнай сустрэчы супраць «Шахцёра». Пасля матчу супраць «Слуцка» (17 верасня), у якім з-за памылкі Малерба «Дынама» саступіла 0:1, перастаў трапляць у склад. У лістападзе 2017 годзе было абвешчана аб зыходзе французскага брамніка з «Дынама»[3].

У студзені 2018 года стаў іграком шатландскага клуба «Данды»[4], аднак па заканчэнні сезону ў маі таго ж года пакінуў каманду, так і не згуляўшы ў шатландскім Прэм’ершыпе[5]. У чэрвені 2018 года далучыўся да грэчаскага клуба «Паніёніяс»[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]