Ж’яр-над-Гронам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ж'яр-над-Гронам
Žiar nad Hronom
Герб
Герб
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Заснаваны
1075
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Светы-Крыж (да 1955, бел.: Святы Крыж)
Горад з
Плошча
13,87 км²
Вышыня цэнтра
265 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
19 945 чалавек (2002)
Шчыльнасць
1 438 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 45
Паштовы індэкс
965 01
Аўтамабільны код
ZH
Афіцыйны сайт
ziar.sk (славацк.)
Ж'яр-над-Гронам на карце Славакіі
Ж’яр-над-Гронам (Славакія)
Ж’яр-над-Гронам

Ж'яр-над-Гро́нам (славацк.: Žiar nad Hronom), да 1920 года Светы-Крыж, да 1955 Светы-Крыж-над-Гронам (славацк.: Svätý Kríž nad Hronom; ням.: Heiligenkreuz an der Gran; венг.: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — горад у Славакіі, цэнтр аднайменнага раёна ў Банскабістрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размяшчаецца ў Ж'ярскай катлавіне ў Банскабістрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор'ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.

Сярэднегадавая тэмпература прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасферныя ападкі. У зімовы перыяд тэмпература даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.

Праз Ж'яр-над-Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славакіі. Таксама побач з горадам працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая абсерваторыя

Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 годам. Часткова яно адносілася да ўладанняў замка Шашаў, часткова — да Гронскі-Бенядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазней пад уладанне Шашаўскага замка перайшла ўся вёска Светы-Крыж.

У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёна. Гэта было звязана з развіццём гандлю, а пазней з паўстаннем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазней кавальскіх.

XVII стагоддзе стала цяжкім часам для гараджан. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Горад быў апорным пунктам Яна Йіскры. У 1647 горад вытрымаў турэцкую аблогу. У 1661 годзе горад згарэў у велізарным пажары. Пасля шматгадовых хваляванняў горад патрабаваў поўнага абнаўлення гаспадаркі.

У 1690 годзе горад атрымаў права правядзення кірмашоў. Дамінантай горада быў палац, які ў пазнейшыя гады стаў летняй сядзібай архібіскупа.

Маёнтак у Светы-Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты перыяд зведаў рэканструкцыю. У XIX стагоддзі ў ім жыў Штэфан Мойзес.

У 1927 годзе мястэчка атрымала назву Светы-Крыж-над-Гронам. Пасля Другой сусветнай вайны тут узнік алюмініевы завод, што стварыла шмат новых рабочых месцаў і забяспечыла далейшае развіццё. Светы-Крыж-над-Гронам атрымаў статус горада і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у яе склад увайшлі вёскі Шашаўске-Подграддзе, Ладамерска-Віска, Луціла і Горне-Опатаўцы. З 1991 года Ладамерска-Віска і Луціла зноў сталі самастойнымі вёскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, венгры — 0,69%[1]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% без веравызнання, астатнія — евангелікі[1].

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае прадпрыемства — металургічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстання, збудаваныя ў 1950-х.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае археалагічная экспазіцыя і галерэя славацкай АН.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Шашаўскі замак

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Месты-партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Ад 2006 года Ж'яр-над-Гронам актыўна развівае супрацоўніцтва з чэшскім горадам Світаві.

Зноскі

  1. а б Архіўная копія (славацк.)(недаступная спасылка). Statisticky urad Slovenskej republiky. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 26 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]