ЗІЛ-130

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ЗІЛ-130
Széchenyi rakpart, háttérben a Parlament, Zil teherautó. Fortepan 10677.jpg
Выпуск 19641994
Вытворца ЗІЛ
Месца вытворчасці Сцяг СССР / Сцяг Расіі Масква
Чыта, Новаўральск
Папярэднік ЗІЛ-164
Пераемнік ЗІЛ-4331, ЗІЛ-4333
Колавая формула 4х2
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 5000 кг
Маса прычэпа 6400 кг
Маса
Падрыхтаваная маса 4300 кг
Поўная маса 9525 кг
Памеры
Колавая база 3800 мм
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

ЗІЛ-130 (з 1986 года — ЗІЛ-431410)савецкі і расійскі грузавы аўтамабіль вытворчасці завода імя Ліхачова (ЗІЛ). Прыйшоў на змену ЗІЛ-164.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1962–1963 гг. аўтамабілі збіраліся па абыходных тэхналогіях, адпрацоўваўся зборачны працэс. Масавы выпуск ЗІЛ-130 быў арганізаваны з кастрычніка 1964 года[1].

3 чэрвеня 1974 года быў выраблены мільённы грузавік сямейства ЗІЛ-130 (ім стаў ЗІЛ-130Г)[2], а ў жніўні 1982 года — двухмільённы (таксама мадыфікацыі ЗІЛ-130Г)[3].

У 1977 годзе канструкцыю ўнеслі шэраг змяненняў, якія дазволілі павялічыць грузападымальнасць з 5 да 6 т. Поўная маса прычэпа дасягала 8 т. У адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту на размяшчэнне вонкавых святлотэхнічных прыбораў была змененае абліцоўванне радыятара і оптыка. Пасля абнаўлення базавая машына атрымала пазначэнне ЗІЛ-130-76.

У 1986 годзе аўтамабілям сямейства прысвоена новае пазначэнне ў адпаведнасці з галіновай сістэмай індэксаў: ЗІЛ-431410 — ЗІЛ-130, ЗІЛ-431510 — ЗІЛ-130Г, ЗІЛ-441510 — ЗІЛ-130В1, ЗІЛ-431810 — ЗІЛ-138, ЗІЛ-431610 — ЗІЛ-138А і г.д.

Усяго па снежань 1994 года было выраблена 3 383 312 шт.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль камплектуецца 8-цыліндравым карбюратарным чатырохтактным V-падобным верхняклапанным рухавіком ЗІЛ-130 магутнасцю 150 к.с. пры 3200 аб/хв (з абмежавальнікам), максімальным круцільным момантам 41 кГм пры 1800 аб/хв, ступенню сціску 6,5 і рабочым аб'ёмам 5969 см³.

Аўтамабіль ЗІЛ-130 быў абсталяваны гідраўзмацняльнікам руля, сінхранізаванай 5-ці ступеністай каробкай перадач, трохмеснай кабінай з амывальнікам ветравога шкла. Частка аўтамабіляў камплектавалася прадпускавым падагравальнікам рухавіка. Пасля былі ўведзеныя транзістарнае запальванне, генератар пераменнага току, зменены шчыток прыбораў. Пазней былі ўжытыя змененая канструкцыя шарніраў карданнай перадачы і іншыя новаўвядзенні. Кабіны ранніх аўтамабіляў мелі два вентыляцыйных люка ў даху кабіны і лючок паветравода ў левай частцы кабіны вышэй педалі счаплення. Потым гэты лючок быў прыбраны. У сямідзесятых гадах быў скасаваны спачатку левы вентыляцыйны люк, а потым і правы. Да 1970 года бартавыя аўтамабілі мелі вышыню бартоў 685 мм, у далейшым вышыня бартоў была зменшана да 575 мм.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Бартавыя і шасі[правіць | правіць зыходнік]

  • ЗІЛ-130 (1963-1966) — базавы бартавы аўтамабіль з рухавіком ЗІЛ-130 магутнасцю 148 к. с., першы серыйны варыянт. Грузападымальнасць вар'іравалася ў межах ад 4000 да 5500 кг у залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Рэсурс да капітальнага рамонту складаў 135 тыс. км.
  • ЗІЛ-130-66 (1966-1977) — варыянт 1966 года. Магутнасць рухавіка павялічана да 150 к. с., укаранёны шэраг удасканаленняў канструкцыі. Грузападымальнасць вызначана ў 5000 кг, рэсурс вырас да 200 тыс. км.
ЗІЛ-130-76
  • ЗІЛ-130-76 (1977-1984) — варыянт 1976 года. Грузападымальнасць павялічана да 6000 кг, рэсурс — да 300 тыс. км.
  • ЗІЛ-130-80 (1984-1986) — варыянт 1980 года. Камплектаваўся трыма незалежнымі тармазнымі сістэмамі.
  • ЗІЛ-130Э (1965-1986) — бартавы грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з умераным кліматам.
  • ЗІЛ-130Т (1965-1986) — бартавы грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130Е (1967-1986) — бартавы з экранаваным электраабсталяваннем (ад ЗІЛ-131).
  • ЗІЛ-130ЕЭ (1967-1986) — бартавы з экранаваным электраабсталяваннем, грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з умераным кліматам.
  • ЗІЛ-130ЕТ (1967-1986) — бартавы з экранаваным электраабсталяваннем, грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130С — бартавы, адаптаваны для эксплуатацыі на поўначы[4]. Ад базавай мадэлі паўночныя машыны адрозніваліся перадпускавым падагравальнікам, уцепленай кабінай з падвойным шкленнем, шынамі і гумавымі дэталямі з марозатрывалай гумы, дадатковым паліўным бакам ёмістасцю 40 л, фарай-пражэктарам, дадатковымі процітуманавымі фарамі. Невялікая колькасць машын камплектавалася каробкай адбора магутнасці і лябёдкай. Выпускаўся Чыцінскім аўтазборачным заводам са жніўня 1974 да студзеня 1987 года, пасля чаго вытворчасць паўночных машын перанесена ў Маскву. Пасля распаду СССР выпуск паўночных мадыфікацый быў спынены[5].
  • ЗІЛ-130АН (1974-1986) — бартавы з шасціцыліндравым рухавіком ЗІЛ-157Д магутнасцю 110 к. с. Шасі прызначалася для спецыялізаваных аўтамабіляў, якім ва ўмовах эксплуатацыі не патрабаваўся вялікі запас магутнасці[6].

Аўтамабіль таксама мог пастаўляцца без бартавой платформы ў выглядзе шасі для спецаўтамабіляў. Аўтамабілі прызначаныя для перавозкі лёгказагаральных грузаў, абсталёўваліся глушыцелямі сістэмы выпуску газаў у пярэдняй частцы аўтамабіляў з вывадам выхлапной трубы направа[7].

ЗІЛ-130Г[правіць | правіць зыходнік]

ЗІЛ-130Г-76
  • ЗІЛ-130Г (1965-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) доўгабазны (база 4500 мм).
  • ЗІЛ-130ГЭ (1965-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) доўгабазны, грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з умераным кліматам.
  • ЗІЛ-130ГТ (1965-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) доўгабазны, грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130ГЕ (1967-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) доўгабазны з экранаваным электраабсталяваннем.
  • ЗІЛ-130ГЕТ (1967-1986) — бартавы доўгабазны з экранаваным электраабсталяваннем, грузападымальнасцю 6000 кг, экспартны варыянт для краін з умераным і трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130ГС (1974-1986) — бартавы доўгабазны, для раёнаў Поўначы. Выпускаўся Чыцінскім аўтазборачным заводам.
  • ЗІЛ-130ГУ (1977-1986) — бартавы асабліва з доўгай базай (5600 мм) з выкарыстаннем вузлоў ад ЗІЛ-133Г1. Выпускаўся невялікімі партыямі.

ЗІЛ-130В1[правіць | правіць зыходнік]

ЗІЛ-130В1 з паўпрычэпам
  • ЗІЛ-130В1 (1964-1986) — седлавы цягач. Прызначаўся для выкарыстання з паўпрычэпам агульнай вагаю 10500 кг (для мадэлі ЗІЛ-130В1-66 — 12400 кг; для мадэлі ЗІЛ-130В1-76 — 14400 кг).
  • ЗІЛ-130В1С — седлавы цягач, адаптаваны для эксплуатацыі на поўначы. Акрамя паўночнай камплектацыі, у адрозненне ад серыйнага ЗІЛ-130В1 меў колавую базу 3800 мм і забяспечваўся двума запаснымі коламі, якія мацаваліся ў вертыкальнай стойцы ззаду кабіны, а таксама пятлёй для выцягвання, якая ўстанаўлівалася на задняй папярочке рамы. У 1981 годзе выраблена невялікая партыя з 17 машын[8].
  • ЗІЛ-130В1Э (1965-1986) — седлавы цягач, экспартны варыянт для краін з умераным кліматам.
  • ЗІЛ-130В1Т (1965-1986) — седлавы цягач, экспартны варыянт для краін з трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130В1Е (1967-1986) — седлавы цягач з экранаваным электраабсталяваннем.

Шасі для самазвалаў[правіць | правіць зыходнік]

ЗІЛ-ММЗ-555
  • ЗІЛ-130Д1 (1964-1986) — шасі пад прамысловыя самазвалы ЗІЛ-ММЗ-555 і ЗІЛ-ММЗ-4502 (колавая база 3300 мм).
  • ЗІЛ-130Д1Э (1965-1986) — шасі пад прамысловы самазвал ЗІЛ-ММЗ-555Э, экспартны варыянт для краін з умераным кліматам.
  • ЗІЛ-130Д1Т (1965-1986) — шасі пад прамысловы самазвал ЗІЛ-ММЗ-555Т, экспартны варыянт для краін з трапічным кліматам.
  • ЗІЛ-130Д2 (1968-1986) — шасі, абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад прамысловыя самазвалы-цягачы ЗІЛ-ММЗ-555А і ЗІЛ-ММЗ-45022 (колавая база 3300 мм).
  • ЗІЛ-130Д3 — шасі, абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад самазвал-цягач (колавая база 3300 мм).
  • ЗІЛ-130Б2 (1972-1986) — шасі, абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад сельскагаспадарчыя самазвалы-цягачы ЗІЛ-ММЗ-554 і ЗІЛ-ММЗ-554М (колавая база 3800 мм).
  • ЗІЛ-130К (1974-1986) — шасі з рухавіком ЗІЛ-157Д магутнасцю 110 к.с., пад прамысловыя самазвалы ЗІЛ-ММЗ-555К і ЗІЛ-ММЗ-45021 (колавая база 3300 мм)[6].

ЗІЛ-ММЗ-4502[правіць | правіць зыходнік]

ЗІЛ-ММЗ-4502 — самазвал з прамабортным кузавам на шасі ЗІЛ-130Д1[9]. Грузападымальнасць — 5000 кг, аб'ём кузава 3,8 м³. Акрамя базавай, меў таксама мадыфікацыі:

  • ЗІЛ-ММЗ-45021 (на шасі ЗІЛ-130К);
  • ЗІЛ-ММЗ-45022 (на шасі ЗІЛ-130Д2) — абсталяваны пнеўма-, гідра- і электравывадамі для працы з прычэпам;
  • ЗІЛ-ММЗ-45023 (на шасі ЗІЛ-130Д2) — газабалонная мадыфікацыя самазвала.

ЗІЛ-136[правіць | правіць зыходнік]

Для экспарту ў краіны, дзе аддавалі перавагу дызельным рухавікам, быў распрацаваны ЗІЛ-136І з радным шасціцыліндравымі дызелем Perkins 6.345 магутнасцю 110-140 к.с. пры 2800 аб/хв. У сувязі са змяненем характарыстык рухавіка, у аўтамабіляў ЗІЛ-136 быў зменены перадатачны лік галоўнай перадачы — да 6,97.

  • ЗІЛ-136І (руск.: ЗИЛ-136И) — бартавы ці шасі.
  • ЗІЛ-136ІГ (руск.: ЗИЛ-136ИГ) — доўгабазны бартавы ці шасі (база 4500 мм).
  • ЗІЛ-136ІВ1 (руск.: ЗИЛ-136ИВ1) — седлавы цягач.
  • ЗІЛ-136ІД1 (руск.: ЗИЛ-136ИД1) — шасі пад прамысловы самазвал.

Аўтамабілі выпускаліся невялікімі партыямі ў 1967—1975 гг[10].

ЗІЛ-138[правіць | правіць зыходнік]

Газабалонная мадыфікацыя ЗІЛ-138 адрозніваецца сістэмай сілкавання і працуе на звадкаваным прапан-бутане і развівае такую ж магутнасць як базавы бензінавы ЗІЛ-130[11]. Для гэтага ступень сціску была павышана з 6,5 да 8, што было дасягнута шляхам змянення канфігурацыі і аб'ёма камер згарання. Запас газа захоўваецца ў балоне аб'ёмам 255 літраў або ў двух аб'ёмам 117,4 л. Удзельны выдатак газа складае 240 г/к.с.·г, або 0,13 м³/к.с.·г. ЗІЛ-138 прыстасаваны таксама для кароткачасовай працы на бензіне.

  • ЗІЛ-138 (1977-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) газабалонны для працы на звадкаваным нафтавым газе.
  • ЗІЛ-138В1 (1977-1986) — газабалонны седлавы цягач для працы на звадкаваным нафтавым газе.
  • ЗІЛ-138Д2 (1977-1986) — газабалоннае шасі для працы на звадкаваным нафтавым газе, абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счэпнай прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад прамысловы самазвал-цягач ЗІЛ-ММЗ-45023 (колавая база 3300 мм).
  • ЗІЛ-138А (1982-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) газабалонны грузападымальнасцю 5400 кг (5200 кг пры выкарыстанні балонаў з вугляродзістай сталі) для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне А-76, з рухавіком ЗІЛ-138А магутнасцю 120 к.с. і ступенню сціску 6,5.
  • ЗІЛ-138АГ (1982-1986) — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) газабалонны доўгабазны (база 4500 мм) грузападымальнасцю 5300 кг (5000 кг пры выкарыстанні балонаў з вугляродзістай сталі) для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне А-76, з рухавіком ЗІЛ-138А магутнасцю 120 к. с. і ступенню сціску 6,5.
  • ЗІЛ-138І — бартавы (і шасі для спецаўтамабіляў) газабалонны для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне АІ-93, з рухавіком ЗІЛ-138І магутнасцю пры працы на сціснутым газе 135 к. с. (100 кВт) і максімальным круцільным момантам 33 кГс*м (323.62 Н*м), пры працы на бензіне магутнасць складае 160 к.с. (117,3 кВт), ступень сціску павялічана 8,0.
  • ЗІЛ-138ІГ — бартавы газабалонны доўгабазны (база 4500 мм) для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне АІ-93, з рухавіком ЗІЛ-138І магутнасцю пры працы на сціснутым газе 135 к.с. (100 кВт) і максімальным круцільным момантам 33 кГс*м (323.62 Н*м), пры працы на бензіне магутнасць складае 160 к.с. (117,3 кВт), ступень сціску павялічана 8,0.

Вопытныя[правіць | правіць зыходнік]

  • ЗІЛ-130Л (1957-1960) — бартавы, з радным 6-цыліндравым рухавіком ЗІЛ-120ВК магутнасцю 130-140 к.с., без аснасткі для працы з прычэпам.
  • ЗІЛ-130ГЛ (1957) — бартавы доўгабазны (база 4500 мм), з радным 6-цыліндравым рухавіком ЗІЛ-120ВК магутнасцю 130-140 к.с., без аснасткі для працы з прычэпам.
  • ЗІЛ-130ВЛ (1960) — седлавы цягач з радным 6-цыліндравым рухавіком ЗІЛ-120ВК магутнасцю 130-140 к.с.
  • ЗІЛ-130М (1961) — бартавы, з V-падобным 8-цыліндравым рухавіком ЗІЛ-130М магутнасцю 135-138 к. с. з рабочым аб'ёмам 5,5 л, без аснасткі для працы з прычэпам.
  • ЗІЛ-130ГМ (1961) — бартавы доўгабазны (база 4500 мм), з V-падобным 8-цыліндравым рухавіком ЗІЛ-130М магутнасцю 135-138 к.с. з рабочым аб'ёмам 5,5 л, без аснасткі для працы з прычэпам.
  • ЗІЛ-130А (1961) — бартавы цягач з двуххуткасным заднім мостам, абсталяваны камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа.
  • ЗІЛ-130АУ (1961) — бартавы цягач з двуххуткасным заднім мостам, абсталяваны камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, грузападымальнасцю 5500 кг з узмоцненай рамай і падвескай.
  • ЗІЛ-130ГУ — бартавы доўгабазны (база 4500 мм) грузападымальнасцю 5500 кг з узмоцненай рамай і падвескай. Пад гэтым індэксам у далейшым (з 1977 года) у абмежаваных колькасцях стаў выпускацца бартавы грузавік з асабліва доўгай базай (5600 мм).
  • ЗІЛ-130В (1961) — седлавы цягач з двуххуткасным заднім мостам.
  • ЗІЛ-130ВТ (1962) — седлавы цягач з узмоцненым двуххуткасным заднім мостам.
  • ЗІЛ-130В2 — седлавы цягач з колавай базай 3800 мм.
  • ЗІЛ-130Д (1961) — шасі з двуххуткасным заднім мостам пад прамысловы самазвал (колавая база 3300 мм).
  • ЗІЛ-130Б (1961) — шасі пад сельскагаспадарчы самазвал (колавая база 3800 мм).
  • ЗІЛ-130Н (1961) — гідрафікаваны седлавы цягач з скрынкай адбору магутнасці і помпай для працы з самазвальным паўпрычэпам-зернявозам ММЗ-812.
  • ЗІЛ-130А1 (1962) — бартавы цягач з аднаскарастным заднім мостам, абсталяваны камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа.
  • ЗІЛ-Э130 — бартавы, з алюмініевай платформай.
  • ЗІЛ-130-НІІАТ-03 (1969) — вопытны аўтамабіль колавай формулы 6х2 падвышанай да 8 тон грузападымальнасці[12]. Распрацаваны Навукова-даследчым інстытутам аўтамабільнага транспарта (г. Масква). Павышэнне грузападымальнасці было дасягнута за кошт падаўжэння задняй навісі рамы, устаноўкі новай бартавой платформы і выкарыстання дадатковай падкатнай трэцяй восі. Чатыры вопытныя аўтамабілі былі пабудаваныя ў 1969 годзе Арлоўскім вопытным заводам НІІАТ.
  • ЗІЛ-130ГМД (1981) — бартавы доўгабазны (база 4500 мм), з дызельным рухавіком і інтэгральным апярэннем.
  • ЗІЛ-Э138АВ (1981) — газабалонны седлавы цягач для працы на сціснутым газе. Колавая база 3800 мм, 8 газавых балонаў.
  • ЗІЛ-138АБ (1982) — газабалоннае шасі для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне А-76, з рухавіком ЗІЛ-138А магутнасцю 120 к.с. і ступенню сціску 6,5; абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад самазвал-цягач ЗІЛ-ММЗ-45054 (колавая база 3800 мм). Не пайшло ў серыю ў сувязі з негатоўнасцю ММЗ да вытворчасці самазвальнай надбудовы. У далейшым атрымала найменне ЗІЛ-496110 і выпускалася з 1987 года.
  • ЗІЛ-138ІБ (1982) — газабалонны шасі для працы на сціснутым прыродным газе і бензіне АІ-93, з рухавіком ЗІЛ-138І магутнасцю 135 к.с. і ступенню сціску 8,0; абсталяванае камбінаваным тармазным кранам, цягава-счапной прыладай, пнеўма- і электравывадамі для падлучэння тармазной сістэмы і электрапрыбораў прычэпа, пад мадыфікацыю самазвала-цягача ЗІЛ-ММЗ-45054. Не пайшло ў серыю з-за негатовасці ММЗ да вытворчасці самазвальнай надбудовы.

ЗІЛ-431410 (УАМЗ), АМУР-53131[правіць | правіць зыходнік]

ЗИЛ-130 с кабиной от ЗИЛ-131.JPG

У 1991 годзе выпуск ЗІЛ-431410 быў наладжаны на ўральскім аўтаматорным заводзе (УАМЗ). На выпусканых аўтамабілях у мэтах уніфікацыі кабіна і апярэнне былі ўсталяваныя ад ЗІЛ-131. Выпускаліся таксама мадыфікацыі ЗІЛ-431900 (з рухавіком ЗІЛ-550, 132-136 к.с.) і ЗІЛ-431920 (з рухавіком Д-245, 105 к.с.)[13].

У 2004 годзе пасля перайменавання прадпрыемства ў "Аўтамабілі і маторы Урала" (АМУР) атрымаў пазначэнне АМУР-53131. АМУР-53131 абсталёўваецца рознымі тыпамі рухавікоў: бензінавым АМУР-456,10 (старае пазначэнне — ЗІЛ-508,10) магутнасці 150 к.с, дызельным Д-245.12 (108 к.с.) Мінскага маторнага завода і АМУР-0555 (7,6 л, 145 к.с.) і АМУР-5551 (6,28 л, 180 к.с.). У 2006 годзе мадыфікацыю АМУР-53131М абсталявалі 136-моцным дызелем Д-245.9Е2 (Еўра-2)[14].

Машыны на базе ЗІЛ-130[правіць | правіць зыходнік]

Аўтакран КС-2561К на базе аўтамабіля ЗІЛ-130-76

Пажарныя аўтамабілі[правіць | правіць зыходнік]

  • АЦ-30(130)-63
  • АЦ-30(130)-63А
  • АЦ-40(130)-63Б
  • АН-30(130)-64
  • АН-30(130)-64А
  • АЦ-40(130Е)-126
  • АН-40(130Е)-127
  • АНР-40(130)-127А
  • АНР-40(130)-127Б
  • АГ-24(130)-198

Зноскі

  1. Годы и факты // За рулём : часопіс. — 1967. — № 11. — С. 19. (руск.) 
  2. Год миллионов // За рулём : часопіс. — 1974. — № 12. (руск.) 
  3. Двухмиллионный // За рулём : часопіс. — 1982. — № 09. — С. 9. (руск.) 
  4. ЗИЛ с читинского конвейера // За рулём : часопіс. — 1975. — № 07. — С. 7. (руск.) 
  5. ЗИС-110 №77, 2017, с. 4-5
  6. 6,0 6,1 ЗИЛ-130 с шестеркой // За рулём : часопіс. — 1976. — № 11. — С. 17. (руск.) 
  7. Пять за шестерых // За рулём : часопіс. — 1977. — № 06. — С. 4-5. (руск.) 
  8. ЗИС-110 №77, 2017, с. 4
  9. ЗИЛ-ММЗ-4502 // За рулём : часопіс. — 1977. — № 01. — С. 39. (руск.) 
  10. ЗИС-110 №77, 2017, с. 7
  11. ГАЗОБАЛОННЫЕ ЗИЛЫ // За рулём : часопіс. — 1982. — № 07. — С. 10-11. (руск.) 
  12. ЗИЛ-130 6х2: третий не лишний… // Грузовик Пресс : часопіс. — 2011. — № 09. (руск.) 
  13. "Стотридцатка" по-уральски // За рулём : часопіс. — 1996. — № 07. — С. 10. (руск.) 
  14. Возвращение «сто тридцатого» // Грузовик Пресс : часопіс. — 2006. — № 06. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткий автомобильный справочник НИИАТ. — М. Транспорт,1972,1979,1982,1985,1995.
  • Боровский Б., Попов М., Пронштейн М. Справочная книга автомобилиста. — Л. Лениздат, 1967, 1973.
  • Б. Е. Боровский, М. Д. Попов. Водителю 2 и 1 класса. — Л. Лениздат, 1971.
  • В. И. Анохин. Отечественные автомобили. — М. Машиностроение, 1964, 1968.
  • Автомобиль ЗИЛ-130-66 и его модификации. Модель 1966 г. Инструкция по эксплуатации / Московский автомобильный завод им. И. А. Лихачёва — М. 1966.
  • Автомобиль ЗИЛ-130 и его модификации. Модель 1968 г. Инструкция по эксплуатации. — М. Машиностроение, 1968.
  • Автомобиль ЗИЛ-130 и его модификации. Модель 1972 г. Инструкция по эксплуатации. — М. Машиностроение, 1973.
  • Автомобили ЗИЛ-130, ЗИЛ-138 и их модификации. Руководство по эксплуатации / Московский автомобильный завод им. И. А. Лихачёва — М. Машиностроение, 1985.
  • Грузовые автомобили ЗИЛ. Руководство по техническому обслуживанию и текущему ремонту. ч.1, 2. Автоэкспорт — М. Внешторгиздат, 1982.
  • Автомобили ЗИЛ-157К, ЗИЛ-130 и ЗИЛ-131. Руководство по войсковому ремонту. — М. Военное издательство, 1986.
  • Детали грузовых двухосных автомобилей ЗИЛ-130. Каталог-справочник. — М. Машиностроение, 1973.
  • ЗИЛ-130, 431410, 131. Руководство по техническому обслуживанию и ремонту. Издательский дом «Третий Рим», — М. 2004.
  • Шасси автомобиля ЗИЛ-130. Под ред. А. М. Кригера. — М. Машиностроение, 1973.
  • Автомобильный двигатель ЗИЛ-130. Под ред. А. М. Кригера. — М. Машиностроение, 1973.
  • А.А Зубарев. Регулировка автомобиля ЗИЛ-130. — М. Транспорт, 1964, 1969.
  • А. Г. Зарубин, А. А. Зубарев, П. Л. Семенков, Б. Ф. Хмелинин. Автомобили ЗИЛ. — М. Транспорт, 1971.
  • Конструктивные изменения автомобилей ЗИЛ. Дополнение к инструкциям. Выпуски 26, 27, 28. — М. 1971.
  • Рабинович Л. Ш., Ковалёв А. И., Адаменко С. А. Каталог изделий основного и опытного производства. Под ред. А. С. Мелик-Саркисьянца. Мытищинский машиностроительный завод, 1984.
  • НИИНавтопром. Автомобильный каталог. ч.1. Автомобили грузовые. — М. 1981.
  • Технические средства служб тыла. Справочник — М.Воениздат. 1979.
  • Руководство по эксплуатации газобаллонных автомобилей, работающих на сжатом природном газе. РД-200-РСФСР-12-0185-83. — Министерство автомобильного транспорта РСФСР.
  • Кленников Е. В., Мартиров О. А., Крылов М. Ф. Газобаллонные автомобили: техническая эксплуатация. — М. Транспорт, 1986.
  • Е. Г. Григорьев, Б. Д. Колубаев, В. И. Ерохов. Газобаллонные автомобили. — М. Машиностроение, 1989.
  • ГОСТ 5.979-71 Автомобиль-тягач грузовой ЗИЛ-130 и его модификации. Требования к качеству аттестационной продукции: стандарт / Гос. ком. стандартов Совета Министров СССР. — Офиц. изд. — Введ. с 01.07.71. — М. : Издательство стандартов, 1971.
  • Е.Кочнев. Автомобили Советской Армии 1946—1991.
  • В. Б. Певцов. Как создавался ЗИЛ-130.
  • Колеватов А. Сто тридцатый // Автомобильный моделизм, 2002, № 6, с. 2-8.
  • Сто тридцатый — самый массовый грузовик эпохи застоя //Автотрак, 2003, № 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]